Шпацыр ў Батанічным садзе

Сёння я вырашыла схавацца ад людзей у Батанічным садзе. Ага, схавалася аж тры разы;)



Спачатку я шчыра спрабавала знайсці свой дзэн праз фатаграфанне кветачак.







Аднак поўнага яднання з прыродай не атрымоўвалася праз колькасць людзей: каб сфатаграфаць, напрыклад, касач, трэ было стаяць ў чарзе.



Потым я проста кінула дурное і пачала нахабна фатаграфаць людзей без іх дазволу.







Потым усё ж такі я знайшла некалькі бязлюдных прысадачак.




И нават мае бялюткія і дзівочыя  балеткі не перашкаджалі хуткаму і па-сапраўднаму эНэРістаму кроку;)



Бэз!

Бэз у траўні - гэта як ружы ў жніўне. Сёння ля бэзавых глогаў людзей было столькі ж, колькі ў чэргах па піва каву ў Цэнтральным у пятніцу вечарам. Нават болей. Сур'ёзна, людзі стаялі ў чарзе, каб сфатаграфацца з бэзам;)


Які бэз без вулля?)



У Садзе ёсць хатка, дзе захоўваюцца нейкія таямнічыя жбанкі - нібыта скрынкі ад гарбаты ці старыя іконы.



Акрамя маладых сямей, закаханых, сябровак, у Батанічным садзе амаль заўсёды шмат старых. Чамусьці сёння я атаясамлівала сябе менавіта з імі.




І самае дзіўнае, што я спасцігла сёння свой дзэн менавіта праз фатаграфанне людзей. Добра.

1 Comments

  1. Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

    FadoExpress là một trong những top công ty chuyển phát nhanh quốc tế hàng đầu chuyên vận chuyển, chuyển phát nhanh siêu tốc đi khắp thế giới, nổi bật là dịch vụ gửi hàng đi đài loan và dịch vụ gửi hàng đi canada uy tín, giá rẻ

    ReplyDelete