Румын-і-я.

Калі я сказала бацькам, што збіраюся ў Румынію, мама паглядзела нібыта я з дубу ляснулася. Бацька паёрнічаў, што перад ад'ездам мне трэба паглядзець урокі выжывання ад Бэра Грылза, бо там усё пасур'ёзнаму і цыгане. Сябры падзяліліся на две катэгорыі - жарты пра вампіраў ці жахі пра рома. Ні тое, ні другое.




Румынія разнакаляровая.


Румынскі сцяг - гэта галоўны фетыш румынаў. Ён паўсюль - на адміністратыўных будынках, на хатах, у крамах, на цэрквах, ён абавязкова будзе яшчэ і ў вашых снах. Розных памераў. Гавораць, што былы клужскі мэр нават даў загад расфарбаваць паркавыя лаўкі ў колеры нацыянальнага сцяга. Мне падобнае стаўленне да сымболікі на пачатку падалося хворым - буду шчырай. Але з большасці, мне здаецца, гэта трансільванская фішка, якая звязана з гісторыяй гэтага краю, які туды-сюды перакідвалі паміж Аустра(-)Вугоршчынай і Румыніяй. Канчаткова Румыніяй Трансільванія стала не гэтак даўно - пасля акупацыі саветамі - глядзіце вікі. Я мяркую, што за румынскім сцягам на кожным кроку хутчэй за ўсё хаваецца нацыянальная траўма - у тым жа Клужы, на прыклад, румынам дазволілі сяліцца толькі ў 1840 годзе, да гэтуль усё румынскае насельніцтва Трансільваніі жыло ў вёсках. 
Мой сябр-румын пакалваў, што я проста зайздрошчу, бо ў Беларусі нацыянальную сымболіку проста так не развесіш. Мо і меў ён рацыю.





А зараз будзе 2 + 2. Назова Румыніі звязана з Рымам - Roma і România. Я разумею, што спакус звязаць Romania з рома ака цыганамі моцны, але ніяк. Калі памятаць пра Рым, то з'яўленне Капіталіскай ваўчыцы мае тлумачэнне.
Увогуле румыны грунтуюць нацыянальную міталёгію на двух сланах - Рымскай Імперыі і дакійскай спадчыне. Калі была магчымасць, я б выклікала прывід куміра маёй маладосці - Мірча Эліядэ - і сказала яму шмат не вельмі ласкавых словаў - але тут іншы пост трэба пісаць. Спынімся на афіцыйным міце - дакійцах і рымлянах.
Мая румынская любоў - гэта дахі і вежы. Чырвоная дахоўка, казачныя формы, шматразовыя архітэктурныя аргазмы.

Клуж

Клуж

Клуж

Клуж

Клуж


Сігету-Мармацэй

Сіная

Сіная

Не памятую назову

Мая ўлюблёная вежа ў Клужы прыналежыць барочнаму францысканскаму касцёлу. Здаецца, Клуж пачаў са мной размаўляць вясной, калі заўважыла як свет ад заходзячага сонца падаў на гэтую вежу.


Увогуле са мной шмат цудаў у Румыніі адбывалася менавіта падчас захода сонца.


З вакна на вуліцы Цітулеску


Па дарозе ў Брашаў

Адно з маех шматлікіх secret places



Мадэрнізм, mon amour.

Румынія як каралеўства ўтварылася ў другой палове 19 стагоддзя. І таму, кіруючыся цайтгастам, новая краіна адбудоўвала і абнаўляла сваю архітэктуру ў мэйнстрыме. La Belle Époque.

Клуж





Бухарэст

Паміж Клужам і Бухарэстам спаборніцтва, і Клуж, вядома, перамагае, як і Львоў  - Кіёў. Але мне Бухарэст спадабаўся - я зразумела, што, калі б я і вырашыла пераехаць у Румынію, то гэта было б ідэальнае месца, як бы я не любіла Канстанцу і як бы узвышшы Клужа не зачароўвалі пад час заходу сонца.







Сацрэалізм - як успаміны пра Менск.


І адчуванне цэнтру. Я доўга не магла зразумець, чаму мне часам было вельмі некамфортна ў Клужы - нават калі відавочна не было ніякіх чыннікаў. Здаецца, гэта агульная тэма ўсіх, хто вырас у вялікіх гарадах ці сталіцах.


Як сцяна Цоя, толькі Пацуркэ. Цудоўны фак камунізму.



Людзі. Незнаёмцы.

Бухарэст

Трэш-Бухарэст

Бухарэст

Канстанца

Сігету-Мармацэй

Сігету-Мармацэй

Сігету-Мармацэй

Сігету-Мармацэй

Сігету-Мармацэй

Клуж


Клуж

Клуж

Турда

Турда

Канстанца


Коткі
Канстанца

Сігету-Мармацэй

Сіная

Не памятаю назову

Сабакі.

У Румыніі досыць шмат бяспрытульных сабак. У Бухарэсце з гэтым бяда. У Клужы значна лепш. Я не заўважыла валанцёрскай хвалі па пошуку сабакам новых гаспадароў - у параўнанні з Беларуссю - мо не тая тусоўка была.
Муніцыпальныя ўлады робяць шмат - стэрэалізуюць і маркіруюць сабак. 
У Бухарэсце, гавораць, ёсць раёны, дзе нават нябяспечна, у Клужы гэтай праблемы няма, хаця там сям з завулка можа выскачыць вялікі сабака - але яны ўсе мімі, толькі вочы журботныя - як ва ўсіх няшчастных жывёлін (акрамя маёй коткі Вені, якая выпрошвае ежу). Адзінае, што ў апошнюю ноч у Клужы мяне знянацку куснуў чорны сабака-мядзьведзь - мо гуляцца ціпа запрашаў, але ад нечаканкі я закрычала, і пёс збег. Не зразумелі мы адзін аднаго.

Клуж, вуліца Цітулеску

Сігешоара

Сігету-Мармацэй

Сігету-Мармацэй

Сіная

У мяне быў невялічкі шыфт, калі я параўнала памеры Румыніі з Беларуссю, і зразумела, што Беларусь толькі крыху меньшая за Румынію - ў мяне заўсёды сядзела думка, што я з маленькай еўрапейскай краіны, у той час як Румынію значна большая. Гэты парадокс успрымання маштабаў не даваў мне супакою доўгі час. Я тлумачу гэта, тым што Беларусь суцэльная раўніна - у нас няма значнай розніцы ў ландшафце, у той час як ў Румыніі кожныя 150 км мяняецца краявід. Здаецца - ад Менску да Магілёва - 200 км, магчыма надвор'е зменіцца, больш сасновага лесу - але! паміж Клужам і Бухарэстам  на 100 км больш - дык за гэты час - узвышшы - горы - раўніна. Пасля гор адразу пачынаецца сапраўдны поўдзень.
Увогуле, той факт, што ў адной краіне ёсць горы і мора робяць яе вялікай - гульні свядомасці беларуса ;).






Канешне, любыя горы захапляюць чалавека раўніны, але злавіла сябе, што я неяк не вельмі туды і рвалася. Па-першае, я добра памятаю, што па ўсім міталагічным пакальнікам пайсці ў горы - сымбалічна спусціцца ў іншы свет. Па-другое, чалавек раўніны не можа бяспечна адчуваць сябе нават сярод узвышшаў - і потым, у нейкі момант ловіш сябе на думцы, што горы гэта такая недасяжная мара беларуса - іх можна ўбачыць з вакна цягніка ці гатэля, можна заблукаць у невялічкім горным горадзе, але па-сапраўднаму "у горы" з намётам - гэта экстрым.

Габрэі.

Першыя тры месяцы я блукала ў горадзе амаль кожны дзень - калі бацькі геадэзісты, гэта не азначае, што ўнутраны GPS увогуле прысутнічае. Менавіта так я пачала знаходзіць габрэяў-якіх-больш-няма. Хасідская сінагога, з якой збілі магэн довід на st. Paris, будынкі, якія можна адназначна індыфікаваць як габрэйскія...



Потым яшчэ Сігету-Мармацэй - родны горад Элі Візэля, які ён добра апісаў у сваех аповядах - калі я прыехала туды - у галаве круціўся радок А.Рудака "горад амаль без жыдоў - тое яшчэ відовішча" - ты ведаеш, што гэта быў крупны габрэйскі цэнтр, але дзе, дзе? ну дзе хаця б хабаднікі?
Іх няма.
Засталіся сінагогі.

Клуж

Сігету-Мармацэй

Засталіся кнігі






Нават цвінтар ёсць.

Па-сапраўднаму я плакала ў Румыніі (не із-за сентыментаў), калі пачула гісторыю сям'і намесніка габрэйскай дыяспары (каля 150 чалавек, з большасці яны асіміляваныя). 
Але мяне радуе, што ўсё ж такі паступова праца пра асэнсаванне габрэйскай спадчыны ў Румыніі ідзе - у Клужы гэтым займаецца спадар Томаш, ён ўзначальвае Габрэйскі адукацыйны цэнтр.


Я ўпэўнена, што вяртанне памяці пра габрэйскую спадчыну Трансільваніі адыграе выключна пазітыўную ролю для самой румынскай культуры і для яе палілёгу з вугорскай і нямецкай.

У Трансільваніі і Марамурэшы (там, дзе Сігет) вельмі дзіўная сітуацыя атрымалася з хасідамі і прыхільнікамі рабіністычнага іўдаізму і рэфармізму, бо жарсці там кіпелі тыя яшчэ. Першыя застаўбілі за сабой назову ашкеназім (канец 19 стагоддзя!), а іх апаненты гэтак абразіліся, што не пажадалі быць нават так звязанымі з гэтымі п'янымі танцорамі ў капоце ды самеце (як і патрэбна хасідам рэбэ Йоэля з горада Сатмара, сённяшняга Сату-Марэ). І назвалі сябе сефардзім. Такі ход канём ці сланом. 


Дарэчы, антысіянізм сатмарскіх хасідаў вельмі добра кладзецца на гісторыю Румыніі і Вугоршчыны - але гэта іншы пост і зусім не ў гэтым годзе - але так, рэбэ Йоэль сустаракаўся з каралём Румыніі Каралем ІІ, што таксама досыць цікавы факт гісторыі габрэяў гэтых мясцінаў.

Клуж - горад руж. Хто ведае Шойшале Розэнфельд, той зразумее, чаму пасля габрэяў ідуць ружы ;).







The Wall







***

Яшчэ адно secret place у горадзе Клужы, куды мне б хацелася вярнуцца.
Так, паміж мною і Румыніяй не ўсё было ідэальна, але гэтая краіна, яе гісторыя і культура/ы, прырода сталі мне неабыякавымі, мо нават крыху...роднымі? Не ведаю, час пакажа.

1 Comments

  1. Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

    An Thái Sơn chia sẻ trẻ sơ sinh nằm nôi điện có tốt không hay võng điện có tốt không và giải đáp cục điện đưa võng giá bao nhiêu cũng như địa chỉ bán máy đưa võng ở đâu uy tín.

    ReplyDelete