Казачная Сігішоара aka горад Дракулы

Калі хто не ведае яшчэ, то я на восем месяцаў паехала ў румынскі горад Клуж-Напока валанцёріць.
Прабачце, што пакуль няма фотачак з самога Клужа, але вось посцік з Сігішоары)



Я трапіла ў Сігішоару разам са своемі калегамі- валанцёрамі ў суботу за пару дзён да Раства - і гэта было вельмі трапна, бо амаль не было турыстаў ці гараджан (у Румыніі ў выходныя дні ўвогуле няма людзей на вуліцы - усе сядзяць па дамам;).







Румынская назова горада - гэта ж, канешне, Сігішоара - Sighişoara, аўстрыйскае - Шэсбург, вугорскае (бо Трансільванія - гістарычная частка Румыніі - з Сярэднявечча і амаль да канца Другой Сусветная была ў складзе Вугоршчыны (тут і зараз каля 50 % адсоткаў насельніцтва - вугорцы)) - Шэгешвар.
Перш за ўсё, горад вядомы тым, што ў ім нарадзіўся і жыў той самы Ўлад Цэпеш aka граф Дракула. Але ж мы ўсе ведаем, што ірландскі махляр Брэм Стокер ніколі не бываў ані ў Сігішоары, ані ў Трансільваніі, таму ўсе гэтыя турыстычныя маркетынгі з дракуламі і вампірамі выглядаюць меганенатуральнымі - Улад Дракул для мясцовай гісторыі гэта прыкладна як для нас Мікалай ІІ у Магілёве. Легендарна-гістарычная асоба, якая тут некалі жыла-бывала, і на гэтым можна зарабіць бабкі).



Па-другое, у Сігішоары захаваўся ўвесь гістарычны цэнтр - готыка, крыху рэнесанса, досыць шмат барока, крыху менш класіцызму, неаготыка... і разнакаляровыя будыначкі - як ў казках пра рыцараў, прыгожых  кабет ды шпільманаў). Дарэчы, цэнтр горада ў спісе Юнэска. Летам усходнееўрапескія аматары Сярэднявечча ладзяць тут свае імпрэзы.



Крыху вежы з гадзіннікам - 64 метра - галоўная славутасць горада.


 Горад на ўзвышшы.


Валанцёры ў горадзе;)












Мая фінская калега-валанцёр з Фінляндыі Цііа.




Горад з Гадзіннікавай вежы:






не знайшла шыльды, колькі км да Менску, таму вось шыльдачка колькі да Сіднэю;)




Мая польская калега-валанцёр з Польшчы Люсі


Ну вось вам і тыпічная Трансільванія;)








Бліжэй да вечара моладзь збіраецца на галоўнай плошчы і пяе калядныя харалы.


Жыхары Сігішоары нясуць да хаты ялінку


Зімовы вечар у Трансільваніі



0 Comments