Карпаты ўзімку

Румынскае Нацыянальнае агенства праводзіць раз у тры месяцы нешта кшталту трэнінгаў для ўсіх валанцёраў Еўрапейскай Валанцёрскай службы, якія прыехалі ў Румынію. Вось і я прыехала).






Цудоўны горад Буштені (два км ад Прэдэаля) знаходзіцца ў Карпацкіх гарах. Увогуле гэта як горна-лыжны курорт, але ж які ён круты. Вось прасынаешся, глядзіш у вакно, а там туман над горамі. Снедаеш і спрабуеш зразумець, гэта воблака так нізка ці проста дым з хатак насупраць зліваецца з белымі елкамі на горных схілах.

Мае калегі-валанцёры: Артур з Арменіі, Ані з Грузіі і Ціія з Фінляндыі

Вось я гады так чатыры ўсё збіралася паехаць у Карпаты. І Сусвет вырашыў, што чатыры гады гэта занадта доўга для такога трыпа, таму я апынулася з іншага боку Карпацкіх гор - з румынскага, а не ўкраінскага  ды яшчэ ўзімку. Зусім як я і не планавала-планавала ды невыпланавала).





















Добра сыпалі румыны горы (верш Уладзімера Лянкевіча ўспамінаю кожны раз, калі бачу горы - постмадэрнізм, імха).


0 Comments