Невялікі горад Сіная вядомы дзякуючы замку Пэлэш, што быў летняй рэзідэнцыяй першага румнскага караля Караля I.
Горад Сіная атрымаў сваю назовы, канешне ж, ад Сінайскага паўвострава. На прыканцы 17 стагоддзя мясцовы шляхціч здзейсніў пілігрымку ў кляштар святой Кацярыны ў Эрэц Йісраэль, натхніўся і вырашыў заснаваць свой асабісты румынскі праваслаўны мужскі кляштар. Што і зрабіў. У памяць пра сваю пілігрымку назваў яго Сінайскім кляштаром. Паступова ў гэтай мясціне сяліліся не толькі манахі, але і свецкі люд. З’явіўся невялічкі гарадок, які называлі так як і кляштар — Сіная.
Горад знаходзіцца ў поўным атачэнні гарамі, што рабіла яго прывабным для творчых, хворых і багатых людзей.
У 19 стагоддзі Румынія атрымала першага караля з нямецкіх князькоў. Кароль — Караль I — арыгинальна) — быццам бы і працаваў шмат дзеля Румыніі — пабудаваў чугунку, навёў еўрапейскі глянец, быў мэцэнатам знакамітых мастакоў і кампазітараў... І стаў вельмі паважанай постаццю ў Румыніі.
Аднак Караль з жонкай Элізабэтай сумавалі па радзімай Нямеччыне. Таму вырашылі пабудаваць у Карпатах замака ціпа як у Альпах.
Замак Пэлэш будавалі прыкладна дзесяць гадоў (1873 −1883), але даводзілі да розума аж да пачатку Першай Сусветнай вайны. Замак гэта досыць умоўная назова, бо на самрэч гэта палац.
Стыль Пэлэша называюць неарэнесансам, што, канешне, часткова правільна. Аднак я ж назвала б яго камнем спрэчкі паміж рамантызмам і мадэрнізмам. Па-першае, спасылкі да нямецкай архітэктурнай традыцыі відавочны, як і захапленне нямецкім рамантызмам — у палацы ёсць пакой у стыле нямецкіх казак; па-другое, з’яўляюцца тэндэнцыі мадэрнізма — інтэр’ер некалькіх пакояў зроблен у арынталісцкіх матывах — японскіх, кітайскіх, турэцкіх і індыйскіх, больш таго — працаваў так сказаць дызайнерам у Пэлэшы Густаў Клімт... Так, што назваць палац проста неарэнесансам — гэта нічога не сказаць пра яго).
Пэлэш досыць мадэрновы палац па тым меркам — з каналізацыяй і элекрычнасцю. Невялікая электрастанцыя ўваходзіць у палацавы комплекс.
Сам Караль з жонкай жылі ў Пэлэшы выключна летам. Наступны кароль Румыніі — Франц — жыў таксама у Сінае, але ў іншым палацы — Пэлэшоры.
Дарэчы ў Сінае былі два вакзала, адзін для простых смяротных, другі — для каралеўскіх асоб, таксама смяротных.
Афіцыйна Пэлэш па закону аб вяртанні маёмасці вярнулі цяперашняму каралю Румыніі Міхаю I пасля антыкамуністычнай рэвалюцыі. Аднак Міхай I за пэўную суму пагадзіўся перадаць яго рэспубліканскай дзяржаве. Так што, належыць ён румынскай каралеўскай сям’і досыць фармальна.
Мне, канешне, не зразумець, чаму румыны гэтак моцна любяць Караля і Элізабэту (як і караля Міхая, які зараз у Швейцарыі)- яны амаль усюды і не толькі ў Пэлэшы. Бо калі думаеш, што на пачатку ХХ стагоддзя кіраўнікі дзяржавы паводзілі сябе як малыя дзеці ці сярэднявечныя феадалы, раскідваючы грошы, замак значна менш уражвае. Ну гэта маё меркаванне — ідэйнай рэспубліканкі). Але тым не менш, гэта выдатны помнік Belle Epoque і мадэрнізму ў Трансільваніі.
0 Comments