Фрагменты Клуж-Напока

Ну вось, я гатова падзяліцца сваем Клужам)

Такім Клуж-Напока я ўбачыла ўпершыню з ўзвышча, дзе турыстычная пляцоўка


Крыху міталогій.
Клуж лічыцца адной з сталіц княства Трансільванія. Другая сталіца - Альба Юлія. Трансільванія пастаянна пераходзіла ад Вугоршчыны да румынскіх княстваў, таму насельніцтва тут сапраўдны мікс. 
Да нашай эры тут жылі плямёны дакаў, пра якіх шмат пісаў мой любімы Мірча Эліадэ. Пасля прыйшла Імперыя, першая на гэтай зямлі. Рымская. І заснавала на месцы Клужа горад - Напока. Ля галоўнага касцёла - на фатаздымку цяжка не заўважыць ягоную гатычную вежу, ёсць нават археалагічныя рэшткі пад шклом.
Падчас Сярэднявечча горад, які ўжо займеў вугорскую назову Калажвар, быў яблыкам войнаў, як і ўся Трансільванія. Спрачаліся за яго вугорцы і румыны. Румыны лічылі сябе карэнным насельніцтвам і амаль, што нашчадкамі Рымскай імперыі - бо вульгарная лаціна змяшалася з  мяцовымі дакійскімі мовамі і атрымалася старажытная румынская. Ды да таго ж румыны былі шчырымі хрысціянамі бізантыйскага абраду, сапраўднага ж. А вугорцы наплывамі сяліліся ў гэтай мясцовасці пад час Вялікага перасялення народаў.
Апошнія час ад часу захаплялі горад, потым падключыліся і немецкія плямёны. То ўключалі, то выключалі гэтыя землі з Рымская Свяшчэннай Імперыі. І гэта ўжо другая імперыя. 
А забылася, румынскае імя горада - Клуж).
Справа ў тым, што ў горадзе з большасці жылі вугорцы, а румыны вялі сялянскі лад жыцця. У гэтым і цымус гісторыі горада, пра які, канешне, ні адзін румын не скажа, нажаль. Бо дагэтуль ідзе перацягванне коўдры паміж вугорцамі і румынамі. А да пачатку ХХ ст. былі вельма моцная мадзьярызацыя румынаў.
Жыхары толькі-толькі пачынаюць разумець, што мульцікульрная гісторыя - гэта заўсёды плюс. 
І стаў Калажвар амаль што другім горадам у Вугоршчыне пасля Буды/а-Пешты/а. 
Часам тут яшчэ швэндаліся трансільванскія саксы, якія засяліліся падчас Свяшэннай імперыі. Яны таксама далі сваё імя горадуу - Клаўзенбург, якое замацавалася і ў ідышы. Ну так, габрэяў тут было шмат... Саксы сябраваліз вугорцамі супраць румынаў і туркаў.
Ну а што пасля? Аўстрыйская імперыя - трэцяя, але горад заставаўся адным з фарпостаў вугорскай культуры ў Трансільваніі, тым больш, што румыны, якія ўсёж-такі пераязджалі ў горад проста вымушаныя былі мадьярызавацца... Гэта факт.
Але, калі Аўстра-Вугорская імперыя адышла ў гісторыю, румынскае насельніцтва час не марнавала - адбылося яднанне Трансільваніі з астатней Румыніяй. Вугорцы пачалі з'язджаць, часам іх напроўст высялялі. Пад час Другой Сусветнай на кароткі тэрмін Клуж зноўку стаў Калажварам, але пасля - Клужам...
Пад час Чаўшэўску да Клужа дадалі антычную назову - Напока. Дарэчы менавіта Чаўшэўску вельмі моцна двігаў тэму з дакіямі, бо трэба ж было неяк умацаваць румынскую гістарычную прысутнасць у горадзе. І рымскую спадчыну.
Вугорцаў амаль масава высялялі па-за межы Трансільваніі. Варожасць, нажаль, адчуваецца і зараз. Амаль усе вугорцы маюць падвоеннае грамадзянства і ніколь не адмаўляюць у магчымасці нагадаць румынам пра вугорскую гісторыю горада. Румыны плююцца, но, дзякуй лёсу, ніхто не ўзрываў цудоўныя аўстра-вугорскія будынкі. Але не мінаюць шанец паказаць, што вугорцы не гаспадары болей. 
Адным словам, з талерантнасцю часам усё бывае не так вясёлкава як у Беларусі.
Самае сумнае ў тым, што няма паслядоўнай палітыкі грамадзянскай самаідэнтыфікацыі паміж грамадзянамі розных нацыянальнасцяў, а мова відавочна раз'ядноўвае. Але новая генерацыя дае надзею).


Мой лук з Капіталійскай ваўчыцай. Гэта да пытання выбудоўлення нацыянальнай свядомасці на рымскіх рэштках. Плюс магчымасць падкрэсліць: Клуж-Напока гэта вам не былая Вугоршчына, а румынскія ака раманскія землі. Ваўчыца таксама стаіць яшчэ ў адным месцы ў Клужы. А па ўсёй Румыніі яе амаль, што 30 штук. Гэтая з'яўляецца падарункам Рыма, колькі "арыгіналаў" ёсць па усёй Румыніі... Астатнія - копіі... Ага, копіі копій)


З майго акна
У мяне, жыхаркі раўнін, нават пасля чатырох месяцаў, не паварачваецца язык назваць узвышшамі горы. Канешне, пасля Буштеня і Сінаі ўжо не так цяжка, але ўсё роўна - горы гэта!)






Клуж стаіць ля ракі Самэш. Я не ў геаграфічнай тэме, але гэта досыць невялічкая рака, якая ідзе праз дол, дзе месціцца горад. Здаецца, на апошняй фочцы амаль самае шырокае месца ракі ў горадзе. І яна ўсё сужаецца і сужаецца. Каналы незабітаніравыны. Эх, Няміга, Няміга мая.

Рэшткі былой крэпасці зараз па ўсяму гораду. Вось вежа, якая недалечы ад майго флэту.


 Дах, канешне новы. Але мець сапраўдную дахоўку тут бонтон. Нават ў прыватных дамах, якія толькі будуюць намагаюцца пакласці менавіта а-ля старую дахоўку. Так што гэты новенькі дах раздражняе не толькі мяне). Раблюся снобам, не заўважылі?).







      Правады. Яны паўсюль. Часам яны забіваюць ўсё жаданне фатаграфаваць. Справа ў тым, што большая часта гістарычнага цэнтру была пабудавана без разліку на элерычнасць, таму гэтыя праваду даруюць святло жыхарам і мэнэджэрам).



Ну вось так было забіта шмат фотачак - правады і машыны. Пры чым часам машыны паркуюць так, што ў вельмі паслухмяных менчукаў адбыўся бы інфаркт)


Гэтая вежа - на фотачцы звурху - мая страсць. Увогуле клужскія вежы - гэта асобная тэма).


Кожны раз, калі вока падае на барока, неаготыку ці ар-нуво, у мяне здараецца архітэктурны аргазм.







         Шмат дзе ў горадзе румынскіх нацыянальныя сцягі. Нават на артадаксальных царквах! І толькі адзін вугорскі - на амбасадзе. Ага, гэта да спрэчак як там на захадзе. Вугорцы проста не вывешваюць румынскі сцяг.



        Я гаварыла ўжо пра тое, што габрэйскае насельніцтва да вайны было досыць шматлікім. Але сёння ў горадзе мо 150 чалавек. І амаль ніякіх нагадванняў пра 180 000, якія былі дэпартаваны з горада ў Аўшвіц. Выключэнне - адзін манумент у выглядзе міноры і шыльды на сінагозе, якая аказваецца які год ўжо на рэканструкцыі.


Ну хоць не зрабілі з яе тэатр)

І апошняя фотачка ў пасце. Вечаровы красавіцкі Клуж-Напока. Ён такі, зуб даю).


Upd: Колькі заўваг ад Георга-Фларына Федэра, клужца. Дык вось, падчас Чаўшэўску ў клужскіх вугорцаў выкупалі будынкі. Не вядома, за колькі і ці былі гэта справядлівыя сумы, але факт. Яшчэ вугорцы з'язджалі ў Венгрыю, бо імаверна там было лягчэй. Маё імха - камунізм наўраці чым адлічаўся ў Вугоршчыне і Румыніі, але тое, што вугорцам было больш некамфортна ў чаўшэўскай Румыніі - гэта ж факт.
Пра правады. Ужо пачаліся працы па перасаўванню іх пад асфальт. Так што мо да жніўня атрымаюцца ў мяне цудоўныя фатаздымкі. Ці навучуся рабіць сапраўды крутыя фота горада на свае родненькія 50 мм)).
Таксама Георг папрасіў зазначыць, што дэпартацыя габрэяў ажыцяўлялася вугорскім нацыстскім рэжымам. Гэтак я яшчэ не паглыблялася моцна ў габрэйскую тэму ў Клужы, мне цяжка нешта дадаць. Аднак дэпартацыя габрэяў і цыган (пра цыган увогуле ніякіх звестак...) адбылася ў 1944, калі фронт Чырвонай Арміі насоўваўся на Вугоршчыну і калі ў Бадпешце прыйшоў адкрыта пранацысцкі ўрад. Так, што тут усё складаней, чым у той жа Польшчы, якая не мела магчымасці нешта зрабіць...
Элі Візэль (габрэйскі пісьменнік, паходзіць таксама з Паўночнай Трансільваніі, паміж ягоным родным горадам Сігетам, цяперашняя назова Сігету-Мармацыэй, і Клужам меньш за 200 км) вельмі добра апісваў успаміны пра дэпартацыю габрэяў у "Легенды нашага часу" - яна пачалася падчас свята Сукот, і ніхто-ніхто не ведаў ані пра Бухенвальд, ані пра Аўшвіц... 1944 год.

0 Comments