Клужскі цвінтар альбо няўміручае momento mori

Клуж досыць кампактны горад, бо замкавыя сцены доўга трымалі насельніцтва ў першапачатковых межах. Таму усе цвінтары знаходзяцца раўненька па-за межамі Клужа 18 - 19 стагоддзя. 


Ну так, толькі адышла ад рэшткаў сцяны пяць метраў - а там цвінтар. Цвінтар, на які я трапіла шпацырам, зноходзіцца амаль у трох прыпынках ад майго дому, але я і думкі не мела, што ў гэтым месцы існуе нешта акрамя адміністратыўных і жылых будынкаў.


Там, за могілкамі, жылыя дамы

 Гісторыю не чэкала - скажу шчыра, але пры моманце абавязкова папытаюся ў мясцовых клужа/калажвараведаў. 
Як па мне, то відавочна, што першапачаткова гэта былі вугорска-нямецкія могілкі. Што цудоўна кладзецца на гісторыю горада - да 19 ст. румынам было забаронена сяліцца ў гарадзскіх межах у Трансільваніі, але большасць апошніх пахаванняў відавочна румынскія.
Пры чым, здаецца, што гэтыя могілкі былі кшталту менскай Кальварыі - ціпа мае продкі пахаваны тут, а што твае зрабілі ў сваем жыцці. Шмат дзе на помніках спасылкі на дасягненні памерлага. 




Пераважная большасць старых надпісаў на вугорскай, але дзе-нідзе былі і на нямецкай. Мяркую, што на пачатку гэта быў каталіцкі цвінтар. Але не здзіўлюся, калі потым даведаюся, што тут быў мікс - і кальвіністы, і лютэране, бо да пратэстантаў традыцыйна ў Клужы адносіліся досыць спакойна і прыязна. 
Пад час камуністычнага рэжыму ў румынах выхоўвалі негатыўнае стаўленне да вугорцаў. І не без таго нявясёлкавыя гістарычныя абставіны не рабілі суседзяў сябрамі, так што часам толькі вугорскія надпісы і колеры нацыянальнага сцяга Вугоршчыны двалі магчымасць падкрэсліць нацыянальную свядомасць часткі насельніцтва Клужа ў ХХ стагоддзі. 






Сямейныя магільныя склепы значна саступаюць тым, што на Лычакаўскіх могілках у Львове. Ды й іх нешмат, як трэ было чакаць, але ёсць якія сапраўды па-багатаму з сямейнымі гербамі нават.

гэты сямейны склеп дарэчы румынскі


                       


Дзе-нідзе жыццё бярэ сваё.


Румныскія пахаванні напачатку сутракаюцца, і толькі ў новай частцы яны ў большасці. Што зноўку тлумачыцца тым, што артадоксам і габрэям да сярэдзіны 19 ст. было забаронена сяліцца ў горадзе. З большасці нічога цікавага ў румынскім могілках няма, бо яны досыць звыклыя - ну мо драўляных крыжоў няма, а калі ёсць, то вось такія:


Модны стыль соцрэалізм ва ўсёй сваёй пекнаце тут:


Ну і самыя цікавыя могілкі




Неяк так вось.

0 Comments