Ехаць у Парыж на паўтары дні вычварэнства - гэта я пісала ўжо. Але не паехаць яшчэ горш.
Увогуле на паўтары дні ці на тыдзень - розніцы не шмат - ўсё не абыйдзеш, і нос не ў кожны луўр засунеш.
З майго міні-плана былі выкананы два пункцікі (з дзесяці-та - НР жа грунтоўна падыходзіла да планаў вандровак): Монмартр (хто б сумняваўся) і пастаяць ля Сены.
Але самы круты момант у Парыжы быў, калі мы са Светай так моцненька заблукалі. Літаральна ў пяці вуліцах. Заблукалі і вырашылі заплаціць 5 еўра бамжу, каб той давёў нас да патрэбнага будыначка. Бомж не спакусіўся.
Мы ўжо збіраліся зноўку вяртацца да інфармацыйных дошак, як здарылася нечаканка - на мяне - пасярод вуліцы, зусім без падстаў накінуўся парыскі таксіст. Хвілін за пяць да гэтага мы пераходзілі дарогу, і той самы таксіст вывернуў перад намі на зебру, і нейкі лакал, што быў побач, пагрукаў па машыне. Мы са Светай ужо потым вымяркоўвалі, з чаго ж гэта ён накінуўся (з кулакамі, дарэчы), але выпадак аказаўся самы непрыемны. Нас выратавалі ад пабоеў людзі, што праходзілі міма. Выратавалі і добрае імя французаў ;).
Ну а што потым. Потым быў Парыж.Так што крыху фотачак.
0 Comments