Містычны Талін

У Талін я збіралася даўно. І вось нарэшце дабралася. Напрыканцы кастрычніка. Моцны вецер здуваў ў вузенькіх вулачках, падаліца на брусчатцы, гарачы глінтвэйн у кавярні (і жаданне пачытаць... Паўстоўскага), утульныя ліхтары вечарам. Але лампавасць ў Таліне не ванільная - гэта спроба крыху затаніраваць для турыстаў сапраўдны гарадзкі твар - суровы, халодна-каменны, спакойны, дзе манументальнасць замкавых сценаў ахоўвае прыватнае. А ў прыватнае турыстаў не запрашаюць.



У Талін я ехала да мамы ды сустрэцца з Цііяй і Міхаем. Яны на пароме плылі з Суомі.
За тыдзень да вандроўкі ад мяне адваліўся адзін з працадаўцаў, таму сама вандроўка была кампенсацыяй за псіхалагічны гвалт на працоўным месцы (гэта без іроніі).
Канец кастрычыніка. У Менску - падрыхтоўка да Дзядаў ды размовы пра міталагічнае асэнсаванне Самайна. З такім паўмістычным адчуваннем часу, калі скончваецца адзін перыяд і пачынаецца іншы - я і паехала ў Талін.






Выявілася - мой настрой пасаваў Эстоніі і Таліну.
Ехала аўтобусам праз Вільню і Рыгу (у апошняй была перасадка).

Крыху пра Эстонію

Эстонія жыве ціхім мерным існаваннем у колаверце прыроды. Там няма вырві вока. На першы погляд не хапае сакавітасці. Але калі вока звыкаецца з градыентам шэрага неба, пачынаеш упадаць у медытаўнасць, дзе наваколле падаецца надта прыгожым і казачным. І натуральным.

Горад Талін


Жыццё пад шэрым градыентам - дэпрэсіўнае, жыхары горада ратуюцца разналяровасцю. Але шэрыя каменныя сцены. Яны быццам з'ядаюць звычайную насычанасць восеньскага жоўтага і чырвонага - атрымліваецца мяккая густоўнае вытанчанае адчуванне пакою. Няма выбуху:)








Вонкавы Талін суровы, ветраны; можна ўхапіць пах традыцыйных падсмажаных гарэхаў, але ўсе  водары неўстойлівыя.

Прыватны Талін, канешне, у коле сям'і і сяброў.



Сам гістарычны цэнтр нагадваў румынскі Брашаў, бо нямецкая спадчына.
Мяне вельмі кранала як эстонцы пяшчотна ставяцца да горада і прыроды, да сваёй гісторыі. І павагі да гісторыі іншых.


У Таліне было камфортней размаўляць па ангельску, чым па-руску. Хаця пад час шпацыраў з мамай было больш сэнсу пытаць што-небудзь на рускай. Галоўная плынь турыстаў - з Фінляндыі ).
Мне горад Талін спадабаўся. З задавальненнем вярнуся туды. Але не летам. Восенню. Мне пашасціла, што горад накрыла снегам толькі на наступны дзень.
























0 Comments