Раўбічы ў пачатку красавіка

Раўбічы ў пачатку красавіка - гэта амаль як Твін Пікс: таямнічы амаль бязлюдны горад, дзе кожны мінак - дзівак.




З культурнага жыцця па-факту - толькі касцёл-музэй. Дакладней, музэй народнай творчасці ці нешта падабнае, філія Нацыянальнага.
Ля касцёла (а ён шчэ быў і царквой) вясковыя могілкі. Асабліва цікавага нешмат, але можна прасачыць як змянялася напісанне прозвішчаў вяскоўцаў, выявіць цэлыя мясцячковыя дынастыі.


А пасля Сяржук сманіў мяне на трамплін).






Першыя кветкі, якія я пабачыла ў гэтым годзе.



У Раўбічы шчэ трэба ехаць, каб падзівіцца на рапсодыю безвкусіцы ў архітэктуры. Ох бяда, з гэтым ў мясцовага люда. Самы страшэнны будынак, які я бачыла там - ля новай ціпа драўлянай  (таксама эпік-бязгустоўнай) царквы. Здалёк дом блішчаў белым колерам і не падаваўся надта жахлівым.
Нешта падобнае я бачыла ўжо - дом ромаўскага барона ля Турды. Тыя два дамы аб'ядноўвае не толькі фатальная адсуднасць разумення, што па-багатаму, гэта не значыць добра, але шчэ і наяўнасць статуі перад ўваходам у дом. Але, калі ля ромаўскага дома ў сэрцы Трансільваніі былі сарамлівыя беларускія буслікі з жабкамі, то ля раўбічаўскай архітэктурнай пачвары стаіць статуя чувака з ключам акі баярын (гэта я так разглядзела, але можа быць шчэ горш, нештачка вельмі фальклорна-казачна-рускае). Саму хату не апісваю - яе трэба пабачыць ужывую, бо ўсе расповяды будуць толькі зменьшваць яе пякельнасць.

Жах чакае наперадзе


Але былі часам і нешта больш традыцыйнае.


0 Comments