Паход у лес ля Крупак



Лес ля Крупак амаль гістарычная радзіма - кропачка паміж Беразіно  ды Барысавам. Ух, сапраўдны экстрым для мяне атрымаўся: спякота ды цяжкі заплечнік, да таго шчэ ноч у намёце. Адным з цвікоў вандроўкі былі могілкі ў лесе - прывід зніклай вёскі, якая была ўчэ на мапах пач.ХХ ст.
Але галоўнае я, канешне, не зафоткала - неверагодна зорнае неба, дуб ля берага рэчкі ды хвалі румынскага радыё (а шчэ славацкага, польскага, расейскі "Маяк"), якія злавіла старая радыёла.




Гадзюка, а мы хадзілі ў шлёпках

Усё, восень

На гэтым месцы калісьці - шчэ ў мінулым стагоддзі - стаялі дамы 








Могілкі ў лесе



---------------------------


0 Comments