Вандровачка ў Беласток


Тры разы была ў горадзе, і толькі зараздайшлі рукі пафоткаць крыху. Я не магу сказаць, ці падабаецца мне горад - у ім адносна мала мадэрну, шмат занядбанных пабудоў, у якіх мне мроіцца маёмасць зніклых габрэяў. Ну так, мне не асабліва шмат трапляліся матэрыальныя нагадванні пра былую частку насельніцтва. Ды й беларускага матэрыяльнага існавання таксама не шмат. У астатнім прыемны горад, горад для людзей, якія там зараз жывуць: шмат касцёлаў, шмат польскага наратыва, мала мульцікультуралізма для горада былога дыялога.


















0 Comments