Вераснёвы шпацырык


Я не люблю сонечнае восеньскае надвор'е. Па-першае, гэта здзек беларускай прыроды - усе мы ведаем, што гэта кволая спроба пакасплэіць лета, якое мы зноўку змарнавалі. Па-другое, усё вакол становіцца жоўтым, а жоўты ў прыродзе - пачатак смерці, і чым больш гэты жоўты заўважны, напрыклад на фоне блакіту неба, тым больш мне сумна.


Я прайшла прыкладна па тым жа самым мясцінам, дзе фоткала ўлетку, але жоўтае біла ў вочы. Паспрабавала выцягнуць крыху зялёнага, якога шчэ шмат. Чакаю туманы і сіняе. Перад ч\б зімы.

Вавёрка і яблык


Гэтае сухое дрэва мяне ўразіла ўжо даўно



Мясцовыя не ў захапленні ад розных усякіх там


0 Comments