Не самая вялікая таямніца, што ледзь не адзінае, што робіць Віцебск цікавым асабіста для мяне - гэта Шагал. З часоў дзяцінства Мойшы, ад якого пахла рыбай, шмат чаго змянілася, нажаль, горад усё гэтак жа спрабуе прыкінуцца расейскай вёскай. Ну ладна, расейскім горадам рэгіянальнага значэння. Мне жудасна мулялі вочы шматлікія яці з ерамі, адна з цэнтральных вуліц названа ў горад Суворава. Там нават шыльды з назовамі вуліц на расейскай. Фалас з двухглавым арлом усё гэтак жа стаіць, хоць беларуская афіцыйная гістараграфія прыйшла да лагічнага меркавання, што вайна 1812 г. была грамадзянскай для Беларусі, а не "ацечэственой".
Усё гэта вельмі сумна, хоць і дробязі на фоне гістарычных будынкаў. Суб'ектыўна - за апошнія
тры гады ніякага здвіга да чагосьці, што магло б мяне прывабіць у горадзе гэтак і не з'явілася. Акрамя Шагала, зразумела, і новай сынагогі, дзе, дарэчы, ёсць шагалаўскія рэпрадукцыі - 12 кален Ізраілеўскіх.
Неяк так.
0 Comments