Нарэшце снег пачынае сыходзіць: і гэта канец сакавіка! У мяне ўжо неколькі тыдняў было моцнае жадання выправіцца на шпацыр з фатапаратам. Учора нават часалася паехаць за горад).
Прагноз надвор'я на сёння абяцаў туман, але яго не было і блізка; снег канчаткова не сыйшоў нават у горадзе, у парку ж лапікі праталін трэ было вышукваць.
Прагноз надвор'я на сёння абяцаў туман, але яго не было і блізка; снег канчаткова не сыйшоў нават у горадзе, у парку ж лапікі праталін трэ было вышукваць.
Насамрэч у парку невыносна самотна: шэрасць снегу, панурасць жоўтай травы, змрочна-велічныя дрэвы, моцны вецер. Хацелася б палавіць крыху містычнага настрою, але не думаю, што атрымалася. Але ЧБ з дрэвам выйшлі добра, як па мне (хоць я і асцярагаюся чорна-белай фатаграфіі, вы ведаеце).
Выйшла з парку. Рэшткі старога драўлянага Менску, а дакладней вёсак вакол яго.
0 Comments