У ноч з чацьвера на пятніцу ў Менску выпаў снег, а гэта былі 29га і 30га сакавіка. Клікаць вясну трэ было тэрмінова.
Нас з Сяржуком запрасілі ў
Залессе - чароўнае і містычнае месца на самым ускрайку Белавескай пушчы.
Сам абрад гукання я не фоткала, бабу Маню (адзіная карэнная жыхарка вёскі Залессе, якая ўсё яшчэ там стала жыве) таксама, але наваколле - досыць шмат. Увогуле хацелася зафотаць ўсё: і галінку з мохам, і паваленае дрэва, і вось гэтую незразумелую бандуру ў суседскім двары. Але, на шчасце, зафотаць і зафрагментаваць усё немагчыма.
 |
| Маладыя пасадкі на месцы былых калгасных палей, там тусуюцца ўсякія парнакапытныя кшталту аленей, касуль ды ласей |
 |
| Такога багацця шмат |
 |
| Поўня |
Спаць пасля світанку людзям з гораду ў такіх месцінах сорамна: і гукі, і колеры неверогодна моцныя, добра прачышчаюць забітыя Менскам чакры.
За дзень да нашага прыезду ў Залессі таксама валіў снег, але пратрымаўся ён нядоўга, і на наступны дзень пра яго нагадвалі толькі рэдкія, ледзь заўважныя лапікі снегу ў лесе.
Увогуле хацела ўстаць аж а шостай і пайсці ў лес на шпацыр, але гэта быў вельмі максі-план, у выніку выправіліся мы дзесьці а дзевятай.
 |
| У двары сядзібы |
 |
| Буслянка была пакуль без буслоў |
Месца гэта не простае, Залессе лічыцца важнай тэрыторыяй для птушак не толькі на беларускім нацыянальным, але і на агульнаеўрапейскім, узроўнях.
Вакол селяцца пугачы ды розныя там іншыя совушкі, якіх я даўно хачу пабачыць. Мне не пашасціла, але я чула іх вухі.
 |
| Пушча пачынаецца адразу за платом |
Як я зразумела, Белавеская пушча для мясцовых там паўсюль, але афіцыйна яна падзелена на розныя сектары, якія ранжуюцца па ўзроўню аховы. У тым сектары, дзе шпацаравалі мы, можна было быць з сабакамі, але пільна трэ было сачыць за тым, каб яны не пачалі раптам паляваць. Але лепш, як па мне, не рызыкаваць, бо егеры могуць не цырымоніцца ад зусім (сабакі не нашыя; але і на павадку вольных духам трымаць для гаспадароў не гэтак і проста).
 |
| Там-сям балота |
 |
| Ну чым не містыка |
 |
| Сяржук фатаграфуе |
 |
| Таямнічы Юзэфін |
 |
| Дарога з пазнакай пра ахоўную зону Белавежы, мяркую, туды дык дакладна не варта савацца |
 |
| Юзэфін, самае то месца падзей для беларускага хорару |
 |
| Назад убок Залесся |
 |
| Валунчык |
 |
| Сяржук фатаграфуе валуны |
0 Comments