Гэтым годам па фэн-шую паехала ў Беразіно на Радуніцу, нават на адзін дзень раней. Таму была магчымасць пафоткаць не ўспешцы. Нават за межы горада выбралася недалёка.
Хата маіх пра-. Быццам бы ніхто не жыве там. Але больш-меньш дагледжаная, хоць плот і пакасіўся. |
Такіх хат больш, чым дзесяць год таму |
Няшчасны зрусіфікаваны на 99% горад, які за час лукашэнаўскага аграшыка амаль поўнасцю страціў свой асабісты твар. Што не дарабілі саўкі, то даробіць мясцовы чынуша. І гэта сумна ды балюча бачыць.
Лазня стала баней, на будынку бібліятэкі абнавілі герб БССР, вуліцы кшталту Энгельса, Чырвонаармейскай, Камуністычнай ды хрэн ведае каго шчэ робяцца буйнешыя, бо пашырынне горада ідзе поўнай ходай за кошт катэджнай забудовы. Усе шыльды па-расейску, нават там, дзе з дзяцінства памятаю беларускія. Маладзёвы бар "Бураціна" закрыты як і дзесяць год таму, ніякіх вам "Марцінаў" ці "Еўраоптаў", ахаха, толькі дзяржаўныя гастраномы - гэты чыноўнікі ахоўваюць дзяржаву ад няшчырай канкурэнцыі. Пасля Менску горад пужае сваёй адсталасцю ды крамамі-вагонамі, дзе можна набыць нармалёвыя хлеб ці малако.
Бачыла праз плот чалавека ў вайсковай форме са сцягам Морадара, шашлыкі смажыў у двары - хз, ці гэты мяцовая мода, ці то на Радуніцу сын-дэбіл прыехаў. Але ледзь не званітавала.
На галоўным пляцы Ленін углядаецца роўненька праз дарогу ў фанерную каплічку з крыжом ды надпісам "Христос Воскрес!", адразу бачна - Ленін зайздросціць, нехта ўваскрос, а ён да гэтуль стаіць. Але тут Леніна любяць, ён амаль свой, бо ведаюць - яго спансаваў бярэзінскі габрэй, што ўцёк ад цара ў Швейцарыю. Галоўным жа габрэям Беразіно з'яўляецца, канешне ж, гісторык Э.Іофе. Так сабе гісторык, але флюгер і выдатны.
Ля дома графа Патоцкага, дзе гэты Патоцкі быў аднойчы. Парк вырубілі, зрабілі мястэчкавы стадыён. Брукаванку залілі асфальтам не гэтак і даўно. Сам дом закалочаны, там моладзь тусуецца. |
Ля старога рынку. |
0 Comments