Рэстарацыя-ў-Курапатах і Менск-на-костках актуалізавалі для мяне рэфлексію з нагоды месцаў памяці.
Гады чатыры таму кароткі шпацыр па месцам, побач з якімі я жыву - па вуліцы Харкаўская - стаў для мяне пачаткам шоку звычайнай жыхаркі Менску. Я апублікавала фотачку ў фб і прафесійны гісторык напісаў у каментах нешта кшталту - прыкладна недалёк ад месца на фотачцы быў адзін з буйных растрэлаў габрэяў пад час нямецкай акупацыі, але месца дакладна не вызначанае. Жыць, шпацыраваць, а пасля даведацца пра крывавую гісторыю тутэйшай глебы; далей ужо не атрымліваецца шпацыраваць без думак - а ці не тут быў растрэл, можа - тут, ці вось там? Дзе быў растрэл габрэяў на Тучынцы? Пакуль месца памяці не лакалізавана - месца трагедыі паўсюль, логіка горада-на-костках такая.
Восенню выпадкова я даведалася, што ў дзяцінстве жыла ля месца сталінскіх растрэлаў: косткі памерлых пачалі шкрэбаць маё бестурботнае дзяцінства. Зацэментаваная пляцоўка ля майго дома, дзіцячага садка і месц, дзе я бавіла дзяцінства, была тым самым магільнікам жывёлаў (мой дзед пацьвердзіў, што менавіта той пляц ля 9й школы - магільнік), дзе забівалі ахвяраў справы чыгуначнікаў 1938г.. Ніякіх адзнак памяці няма.
Шчэ адным месцам адсутнасці гістарычнай памяці месца для мяне з’яўляецца Масюкоўшчына. Я мала ведаю пра гэтае месца: хіба што: там была закрытая вайсковая частка і там быў канцэнтрацыйны лагер нямецкіх ваеннапалонных. Там побач шчэ стромныя могілкі з манументам ці што там - савецкім ваеннапалонным - хіба ўсё. Я вучылася ў школе недалёк - не гэтак далёк, але я нічога не ведала пра сталінскія растрэлы, канцэнтрацыйныя лагеры для савецкіх і нямецкіх ваеннапалонных, пра вёску Масюкоўшчыну і цяперашнюю вуліцу Міхася Лынькова. Малаверагодна, што школьныя настаўнікі абаранялі дзіцячую псіхіку.
Ды й зараз не ведаю ад нічога. Я не ведаю ані межаў, дзе праходзілі растрэлы, ані межы канцлагероў ваеннапалонных. Я нават межы былой ваеннай часткі дакладна не ведаю.
Гады мо два таму мы з Сяржуком вярталіся з Менскага мора ды выйшлі раней - на ст. Масюкоўшчына. У летніх суценках паўразваленыя будынкі ваеннай часткі выглядалі помнікам саўка: ён разваліўся і гэтыя разваляцца, гісторыя рушыць наперад і беларусь жыве - неяк так. Я тады не ведала, што там былі растрэлы ў 30х, што межы часткі, верагодна супадаюць і з двума лагерамі.
Мы стаялі ля нейкага будынку і я прасіла: “пойдзем адсюль”. Мне было няўтульна, вядома, постфактум з веданнем пра масавыя забойствы, пачынаецца гіпербалізацыя няўтульнасці, яна набывае, прынамсі, сэнс. Тады проста было адчуванне падсвядомага дыскамфорту: Менск незабудаваны - нешта незвычайнае, хутчэй за ўсё пра мясцовую алкахэўру думалася.
Адсутнасць легітымізаваных адзнакаў памяці ў такіх жахлівых месцах, шматслойных сваімі трагедыямі, робяць якасць жыцця ў Менску-на-костках вельмі некамфортным, нізкаякасным.
Гэты шпацыр быў у адзіноце, я яго адкладвала год і кейс з рэстарацыяй штурхнуў мяне на рэфлексію, часткай якой з’яўляецца Масюкоўшчына. Я не ведала і не ведаю нічога, акрамя таго, што дзесьці тут забівалі людзей. Шмат і розных. Магчыма забойцаў таксама забівалі. Для мяне помнік вязнем шталагу з’яўляецца нейкім фігавым лісццем, якое прыхоўвае больш жахлівыя падзеі.
Важна, што пакуль не вызначыныя межы злачынства, гістарычныя месцы сталінскіх/нацысцкіх забойстваў, - уся Масюкоўшчына, як і Менск, на костках. І чым далей я шла, тым больш костак тырчала з-пад кожнанага будынку.
Асмалоўка, але не зусім
Заходзіш за шэры плот і думаеш, чым не Асмалоўка ці не Трактарны, мімішныя будынкі, свойскія звычкі вывешваць бялізну на вуліцу (не буду разважаць наконт мэтазгоднасці, калі праз дарогучыгунка). Кветкі.
1952 год пабудовы. |
Надзвычай гаваркі для мяне вобраз гэтая бялізна. |
Утульны гаўбец |
Калі не замарочвацца, то ўтульнае месца, ну.
Ніколі не адрознівалася мужнасццю ды й хадзіць адной па вайсковай частцы не было ў маіх планах.Атмасфера і гэтак была адчувальна.
Паступова "нармальнае" жыццё скончваецца ды пачынаюцца нейкія тэхнічныя будынкі, гаражы, аўтасэрвісы. Уздоўж стаяць колькі фур. Жыццё мае фармальныя пазнакі.
Ідзеш і думаеш, а мо гэты пагорак - масавае пахаванне, а не пагорак. Невызначанасць вызначае жаданне бачыць жахлівае паўсюль.
Мне сумна чытаць, калі маю родную Усходнюю Еўропу называюць Bloodylands, бо ў гэтым праўды столькі, колькі і шкадавання з пагардай. Шчэ больш непрыемна, калі мне спрабуюць упіхнуць Менск-на-костках. Гэткія два эпітэта так ці інакш прымушаюць мяне ўключацца ў наратў, дзе я частка пейзажу, што не мае суб'ектасці. Ці то частка калектыўнай адказнасці, ці то не меньш каліктыўнай віны. Нейкай масы на нейкай тэрыторыі.
Фармаванне суб'ектнасці напрамую звязана з памяццю і магчымасцю яе трансляваць. Таму, пакуль не будзе "месцаў памяці" - не фігавыя лісцікі савецкага дыскурса, а той самай памяці, які савок спрабаваў закапаць, - будзе задавацца пытанне: а ты дакладна той, за каго выдаеш сябе.
Косткі тырчаць
Я не ведаю, ці стаяць гэтыя, жылыя і не, будынкі на месцы забойств тутэйшых ды чужых двума таталітарнымі сістэмамі ХХ ст. Для мяне, калі я пачыла адкрываць для сябе гісторыю Масюкоў, усе будынкі маюць сумнеўныя складнікі ў сваем фундаменце.Ніколі не адрознівалася мужнасццю ды й хадзіць адной па вайсковай частцы не было ў маіх планах.Атмасфера і гэтак была адчувальна.
А жыхары гэтых дамоў ведаюць што-небудзь? |
Затое з арнаментам, хулі. (с) |
Дарога, што ўздоўж.
Дарога падзялала "нармальзаванае" шматпавярховай забудовай жыццё і вайсковую частку. Шла і ўяўляла, як у 30-я сюды прывозілі па начам людзей. Уяўлась надзвычай добра.
Жыццё на "вайсковай частцы" |
Паступова "нармальнае" жыццё скончваецца ды пачынаюцца нейкія тэхнічныя будынкі, гаражы, аўтасэрвісы. Уздоўж стаяць колькі фур. Жыццё мае фармальныя пазнакі.
Лабавое шкло фуры, што стаяла ўздоўж дарогі |
Ідзеш і думаеш, а мо гэты пагорак - масавае пахаванне, а не пагорак. Невызначанасць вызначае жаданне бачыць жахлівае паўсюль.
У якасці прымірэння з гэтымі мясцінамі
Я не задумвала гэты пост як гістарычны ці краязнаўчы, ягоны сэнс- разважанне над памяццю, якая заціраецца.Мне сумна чытаць, калі маю родную Усходнюю Еўропу называюць Bloodylands, бо ў гэтым праўды столькі, колькі і шкадавання з пагардай. Шчэ больш непрыемна, калі мне спрабуюць упіхнуць Менск-на-костках. Гэткія два эпітэта так ці інакш прымушаюць мяне ўключацца ў наратў, дзе я частка пейзажу, што не мае суб'ектасці. Ці то частка калектыўнай адказнасці, ці то не меньш каліктыўнай віны. Нейкай масы на нейкай тэрыторыі.
Фармаванне суб'ектнасці напрамую звязана з памяццю і магчымасцю яе трансляваць. Таму, пакуль не будзе "месцаў памяці" - не фігавыя лісцікі савецкага дыскурса, а той самай памяці, які савок спрабаваў закапаць, - будзе задавацца пытанне: а ты дакладна той, за каго выдаеш сябе.
0 Comments