У двары дома, дзе былі апартаменты |
Ліепая, яна ж расейская Лібава (ну тая самая, што Лібава-Роменская чыгунка), нямецкая Лібаў, - латышскі горад у Курзэмэ (экс-Курляндыя).
Горад для адпачынку - прынамсі майго дык дакладна - падыйшоў ідэальненька: мора, архітэктура, невялічкая колькасць турыстаў - такіх як я, і пры тым - няблагая турыстычная інфрастуктура. Так што добрая альтэрнатыва і Вэнсьпілсу, і Клайпедзе-Паланзе. Дарэчы, з Клайпеды мясцовыя ездзят адпачываць у Ліепаю.
У рускамоўнай Вікі нядрэнна апісаная гісторыя горада з цікавосткамі: ад рыбацкага паселішча куршаў, месца разборак паміж Тэўтонскім Ордэнам і Прусіяй, Курляндыяй і Расейскай Імперыяй. Пасля Першай Суветнай нейкі час Ліепая выконвала ролю сталіцы незалежнай Латвіі.
Расейская Імперыя вырашыла забамбіць там напрыканцы ХІХ стагоддзя Балтыйскі флот. Так з'явілася Кароста - з 1997 году гэта частка горада, а да таго ціпа аўтаномны ваенны гарадок, у савецкі час закрыты. Суседства з савецкай ваеннай інфаструктурай перашкаджала гораду Ліепае быць турыстычным і культурным цэнтрам, як тое было ў часы латыскай незалежнасці. Сёння Кароста форменнае гета з закінутай фартыфікацыяй у лесе, страшнымідамамі а-ля хрушчоўкамі, да таго ў ім ледзь не тры крамы і адна кавярня. Ну і дабрацца датуль не надта лёгка.
88 заўважыла толькі, калі апрацоўвала фотачку |
Закінутых дамоў, якія выстаўленыя на продаж шмат у Ліепаі |
Каля цэтнтру |
Але і каменных будынкаў шмат.
Вядома, часам сэрца бларускі балела ад відовішча - шмат крутых будынкаў ад канца 19 ст. было закінута, ці выглядала відавочна неахайна. Але, канешне, лепей так чым "беларуская рэканструкцыя".
Таксама кідалася ў вочы нейкая малалюднасць.
Да мора можна з цэнтру горада дайсці за пяць хвільнак. Канешне, гарадскі пляж з людзьмі, але калі прайсціся далей, то будзе шчасце.
Ёсць часткі гораду, якія чыста Мінск акі ідэальны савецкі горад.
Гэта Ліепая |
Гэтым разам не магу сказаць, што надта адсочвала гісторыю мясцовасці на могілках, але там-сям вокам пабачыла.
Гэта габрэйскі сектар цывільных могілак, з іншага боку - хрысціянскія: пратэстанцкія, артадаксальныя ды каталіцкія.
"Старыя" габрэйскія могілкі |
"Новыя" габрэйскія могілкі. Побач і мемарыял ахвярам Шоа |
***
У антыкварнай краме |
На фатаздымку ніжэй увогуле марскі дзявочы сіроцкі прыют. Але фоткала дзеля дрэва. Паглядзіце ж на дрэва і на зону для пешаходаў, мінчукі.
Тыповы фатаздымак з Ліепаі: кветкі і драўляная забудова |
Так, актуальныя гаспадары не могуць ўтрымліваць шмат што - ідзе прадаж |
Бум пабудоваў у горадзе пачаўся перад Першай Сусветнай, пасля - ужо ў незалежнай Латвіі - горад адчуваў сябе не проста геапалітычнай правінцыяй, дзе ўсё дзеля мэтаў расейскай ваеннай тэмы, а сапраўдным еўрапейскім горадам. Мадэрнізм там буяе (але за саветамі зноўку горад становіцца геапалітычнай правінцыяй - праўду гавару, дзе ваенныя рэйкі, там заняпад. Горад не можа ачухацца і да гэтуль).
Ліепая як порт мае вялікую колькасць каналаў, якія створаны яшчэ пад-час Расійскай Імперыі. Ёсць там і "шлях у мора" - доўгія каменныя пірсы з маякамі і хвалярэзамі. З іх зручна назіраць захады сонца, хоць вецер там добранькі.
Сарамлівая балтыйская расліннасць |
З іншага боку паказвалі захад, але я ўстрымалася, памятаючы словы Адама Глобуса. |
Гэта як і Бларусь, Латвія - гэта сапраўдныя Bloody lands, дзе шмат адценняў чорнага і шэрага, але белае магло існаваць толькі ў час незалежнасці.
Помнік са свастыкай я заўважыла на ваенных могілках з вуліцы. Ён стаяў адразу за платом. Не заўважыць, скажым так, немагчыма.
Свастыка новенькая, у яе не было магчымасці ўтрымацца ля стратэгічнага савецкага ваеннага гораду.
Выявілася, што гэта помнік загінулым у 1919 годзе, хто здабываў Латвіі незалежнасць. Ля помніка магілы.
Таксама на помніку эпітафія нешта пра сонца. Магчыма, свастыка набыла папулярнасць у 1919 без канатацый да фюрэра як тыповы індаеўрапейскі сімвал сонца.А, ўлічываючы, што тое былі часы захаплення фальклорам ды яго стылізацыяй, то быцца бы ёсць досыць рацыянальнае тлумачэнне яе на помніку героям незалежнасці.
Але ж выглядае сёння не тое каб двухсэнсоўна, але як спроба паказаць фак ужо сышоўшым саветам, які я падтрымаць не магу, бо годзюка жабу ебала.
У ляску ля Каросты шмат закінутай фартыфікацыі, але ж і пляжы там больш бязлюдныя.
Тыповая сасна на беразе мора (хай мора і не бачна) |
0 Comments