Горы як ваблокі, ваблокі не як горы


Апошні тыдзень лета я правяла ў цудоўнай краіне: Кыргызстане, на беразе возера Ісык-Куль.

Акрамя ПЭНаўскіх ды агульналітаратурна-балючых тэмаў, я прасякалася шчэ і горным паветрам. З нагоды апошняга хачу падзяліцца ўражаннямі.
Саланавтае возера Ісык-Куль знаходзіцца ў Цянь-Шаньскіх гарах, і па ўсім параметрам - лакальным і міжнародным - гэта сапраўдная перлінка. Калі верыць Вікі, то Ісык-Куль у сусветных рэйтынгах па вялізарнасці ды глыбіне мае пэўныя разрады.
Возера займала раней важнае месца ў міфалогіі кыргызаў, бо да расейскай каланізацыі ў возеры не плавалі і не лавілі рыбы. Пагаварваюць, што на беразе возера ствараўся і нацыянальны эпас Манас.
Вакол возера буяе турызм, туды едуць кыргызы і немцы, расейцы і кітайцы, узбекі і нарвежцы, йогі і кінарэжысёры, манасазнаўцы і археолагі, літаратары і наркаманы. У Ісык-Кульскай катлавіне месца хапае ўсім, абы смецце не пакідалі.


Большасць снобскіх месцаў на паўночным бразе, паўдзённы яшчэ незабудаваны, нават дзікаваты. Я спынялася ў юртачным гарадку (так - у юрце! вялікі дзякуй арганізатарам, бо калі яшчэ давялося б) ў мястэчку Тасор.

Ну чым не ідылія. Дарэчы, хан-юрта

Горы і юрты

Аздабленне юрт



У першыню я была ў гарах пад-час навальніцы: за кошт горнага рэха грукат аднаго раскату цягнуўся ледзь не хвіліну, а мо і даўжэй.


Цянь-Шаньскія горы і возерная дымка ствараюць часам неверагодныя ілюзіі, калі не тое, што хмары ад гор не адрозніш у навальніцу, але і ў ясны дзень горы блытаеш з ваблокамі.




Завадзь ля Ісык-Куля


Калі раптам нехта натхніўся, дам лайф-хакі: не пейце, калі ласачка, ваду ў Бішкеку з-пад крана. А лепш нідзе ў Сярэдней Азіі не пейце ваду без кіпячэння.
І вось яшчэ - Кыргызстан - гэта краіна, дзе п'юць гарбату. Кава там сінонім Нэскафэ.
У Тасоры натуральнай кавы, вось, не было. Нават у Бішкеку не ў кожнай мазёвай кавярні будзе кава - а на капучына, амерыканы ды іншыя вычварэнства проста забудзься. Мне, чалавеку з нізкім ціскам ды яшчэ ў гарах, гэта быў жыццёвы выклік) - але моцная і кавазалежная жанчына выжыла нават папіўшы ваду з-пад крана ў Сярэдняй Азіі). Так што кідайце забабоны - адкрывайце свет.







Па дарозе ў Бішкек

Наступны посцік будзе з касмічнымі фотаздымкі з цясніны-каньёна Казка.

0 Comments