Цясніна-каньён Казка знаходзіцца ў кіламетрах пяці ад Тасора, на беразе Ісык-Куля.
Месца гэта вядомае праз свае марсіянска-прывідныя пейзажы: вецер і дождж дэфармавалі мяккую горную пароду - чым не Вялікі Каньён памерам паменей. То там, то сям можна пабачыць розныя жывёльныя постаці, у якія я асабліва не ўглядалася, насалоджваючыся агулам краявідамі.
Увага: калі вы раптам вырашылі паехаць у цясніну, то глядзіце, калі ласачка, пад ногі, бо я залезла амаль па калена ў гліну, і відовішча гэта было шчэ тое).
![]() |
| А ўваход - 50 сомаў |
![]() |
| Разнакаляровыя горы |
![]() |
| Злева: кітайская сцяна |
![]() |
| Чым не марсіянскі далягляд |
![]() |
| Чыёсьці вока |
![]() |
| Узгадваецца нагуалеўская "у зямлі пад спадніцай") Так! - за скалой Ісык-Куль |
![]() |
| Расліннасць |
![]() |
| А нехта там бачыць постаць жывёлы |











0 Comments