Фрагментацыя жыцця


Гэтая восень (якая яшчэ не скончылася!) была шэрагам цэйтнотаў. Ледзь не ўпершыню з часоў універсітэту маё жыццё зноўку стала нагадваць вір, ад якога я хавалася ледзь не шэсць год

(румынскі вір не лічыцца – то былі падзеі іншага кшталту, глыбінных зменаў, а тут эклезіястаўская суета сует).

Ці вось жыццё як пакой, дзе з інтэрвалам у некалькі хвілін нешта падае: толькі я раскумекаю, што бегчы лавіць, як нешта іншае ўжо трасецца – збіраецца падаць. Вось, прайшлі праекты, якія каардынавала я, а сустрэча з Цііяй і Міхаем у Рызе трэслася ўвесь час. Вярнулася ў Менск – і сэрцанька спыняецца ад думкі: хутка ж перадабарона магістарскай, а рэферат, а іспыты – паніка.

Фатаграфія ў гэты перыяд – проста шчасце нейкае – цалкам легітымны сабе повад збегчы ад людзей, скокнуць у выспачкі прыроды [горада], дзе ўсё мае свой цыкл.

Выйшлі гэтыя фрагменты крыху дэпрэсіўныя; я зноўку вяртаюся да ч/б, але з'явілася думка забахаць канцэптуалачку.

Аўтавакзал Рыгі

Канал і павільон Рыжскага Кірмаша

У дарозе Рыга - Вільня: першы снег

Снег

Менскае сонца

Туман прыхоўвае горад і гэта робіць Менск значна лепшым





Падманлівая медытатыўнасць

0 Comments