Блізкаўсходняя Філадэльфія



Сталіца Іярданіі - старажытны Рабат-Амон, узгадкі пра які датуюцца трынаццатым стагоддзем да н.э., хоць жыццё віравала ў аколіцах яшчэ з неалітычных часоў.  

У 3 стагоддзі да н.э., калі класічны элінізм захапіў Блізкі Ўсход, горад перайменавалі ў Філадэльфію, набудавалі храмаў антычных. Ну а далей як заўсёды: эліны, рымляне, бізантыйцы, а там ужо і ісламская эра пад восьмае стагоддзе нашай эры надыйшла. Першым халіфатам быў халіфат Амеядаў, які абвесціў горад спрадвечна арабскім і вярнуў забытую мусальманскую назову - Аман. 

Але з 16 стагоддзя і прыходам цюркаў іярданскі Аман, як і іншыя гарады ў рэгіёне, запыліўся і знік, каб з'явіцца на каланіяльных мапах Брытанскай Імперыі ў 19 ст. Ну а там, -  неверагодныя адкрыцці, па якім хадзілі бедуінскія авечкі; арабскія паўстанні, шахі і маты, павержаныя султанаты і новыя брытанскія пратэктараты. Пры эміраце Трансіярданія Аман займае нарэшце сваё пачэснае месца сярод блізкаўсходніх культурных цэнтраў.

Дарога да Цытадэлі
 Адна з цікавостак у горадзе - так званая Цытадэль. На невялікім кавалачку зямлі знаходзіцца сапраўдны археалагічны парк: вось тут рымскі храм Геркулеса, тут рэшткі бізайнтыйскай базілікі, крыху далей - брама ў горад Амеядаў, вось вам пячорка, якая выкрыстоўвалася як жытло ў неалетычныя часы, а ў ісламскія часы - як свіран. А Цытадэль - гэта ад абарончых сценаў, якія былі пабудаваныя Амеядамі ў восьмым стагоддзі. Дарэчы, менавіта гэты кавалачак называецца як адно з самых старажытных паселішчаў, на тэрыторыі якога ніколі не спынялася асёдлае жыццё чалавека.

Рэшткі былога

У першы дзень у Іярданіі мы крыху прагуляліся, зрабілі здымкі, каб вярнуцца на прыканцы вандроўкі і правесці тут ледзь не ўвесь дзень. Пры Цытадэлі існуе археалагічны музей. Спойлер: шмат стражытнагрэцкай эротыкі.
На Цытадэль пускаюць па Джордан Пасс.

Храм Геркулеса


  Купал - гэта ад брамы гораду Амеядаў












У цэнтры таксама ёсць крыху антычных помнікаў: амфітэатры і німфей. Апошні быў зачынены на рэстаўрацыю.

Від з гатэльнага вакна

 У пошуках старых фатаздымкаў

Спойлер:  здымкаў не знайшлі






Бадзянні па горадзе







Ля амфітэатраў





 На кірмашы




Знаёмы арнамент




Ля мячэту





Багемныя тусоўкі





Аман як ён ёсць


























0 Comments