Верасень 2020

 Беларуская рэвалюцыя набірае абароты, на Пушкінскай не заўсёды бяспечна хадзіць з Войцікам (ці наадварот - сабачнікам больш бяспечней, чым іншым). Шмат гуляю ў парках. 

Шпацыры з Войцікам

Сапраўднае

Ва ўсім ё свой злом

У ваколіцах Мінска

Жыццё бярэ сваё

Рамантычная выява восені

Амаль на ростанях

Калі мінулай вясной я была ў Белавежскай пушчы, то раптоўна да мяне прыйшоў "сакрэт сусветнага святла" ака чаму беларусы і з імі беларуская культура выжыла - калі жывеш ля велічных лясоў, бачыш як мінаюць часы году, як рухаецца млява час, то табе не шмат ёсць справаў, што адбываецца ў гэтых вашых Вільнях, Менсках, Варшавах ці Москвах, бо сапраўднае - яно тут, побач, на тваіх вачах. Можа ад гэтага ў беларусах так млявасць, за якой хаваецца сэпарацыя ад урбаністычнага ўзору. І ў 2020 годз, пэўна, беларусы сталі канчаткова нацыяй урбаністычнай, нацыяй, якая гуртуецца не праз сялянскую талаку, а праз грамадзянскую салідарнасць. Такія ў мяне думкі і нататкі.


0 Comments