Браслаўская вандроўка: возера Дрывяты

Сітуацыя ў Беларусі накаляецца, калі не з кожным днём, то з кожным тыднем. Адсутнасць нармальнага летняга адпачынку, кавідная гісторыя маёй сям'і, выбарныя жарсці (мяне проста выносіў узровень рознага кшталту маніпуляцый), жахі жніўня і роспач апошняга месяца прымушалі мяне ўжо зусім бегаць па сценам і скакаць на столь. Таму паездка на пару дзён з Мінска была проста неабходная. 


Першапачаткова ў маіх марах Залессе было як месца адпачынку, але дабрацца з Войцікам - які разумнейшы часам за некаторых людзей, але сабака - цягніком да Пружан не самы просты квэст. Пасля прагучалі варыянты Браслава, бераг Вілейскага водасховішча; пакуль з Сяржуком - гэта муж - абмяркоўвалі вандроўку, надвор'е пачало моцна псавацца, і вось прагнозы на наступны тыдзень паказвалі +5. Палессе! Пінск? Ці горад, да якога я мару аднойчы даехаць - Янаў? Яшчэ праз тыдзень, калі надвор'е на поўдні Беларусі таксама кацілася да +5, а на поўначы было ўжо +2, мы вырашылі, што Браслаў - выдатны горад, дзе можна правесці пару дзён.

Dryviaty Lake

Сяржук знайшоў сімпатычныя браслаўскія апартаменты на Букінгу роўненька на паўвыспе на возеры Дрывяты, гэта быў адзін з прылічных і недарагіх варыянтаў, куды можна было засяліцца з жывёлай. Я ўжо загадала, што вярнемся туды як паедзем яшчэ ў Браслаў - месца было простым і прыемным; было бачна, што гаспадары (яны з нашых - гаспадар нават выходзіў на пратэст) не навучыліся яшчэ прадпрымальніцкай хватцы на поўніцу.
У першы дзень мы прашпацыравалі паўвыспу - на якой былі там-сям турбазы. Сама тэрыторыя Браслава і ваколіц з'яўляецца запаведнай, што -  іранічна - паспрыяла цывілізацыйнаму лоску - на пляжы ўсталяваныя кабінкі, альтанкі, прыбіральні, сметніцы. Усё досыць цывільна.

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake
Звер на вадапоі

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake
На іншым беразе Дрывяты - Браслаў, калі прыглядзецца, то можна пабачыць нават вежы тутэйшага касцёла

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake


У Дрывяты крутыя берагі - хоць і зарослыя чаротам - яны дужа маляўніча ўзвышаюцца над вадой. Калі шпацыраваць лесам, то гледзячы на воду ў прасветы паміж соснамі, можна падумаць пра Латвію. Ну і ўвогуле ў гэтым рэгіёне добра адчуваецца памежжа - як культурнае, так і геаграфічнае. Але тапаміміка вазёраў амаль суцэльна балцкая - Дрывяты, Снуды, Струста, Неспіш... 

 

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

За час гэтай вандроўкі я зразумела, што сосны над вадой для мяне архетыпічны вобраз, які звязаны з нечым таямнічым і містычным. 

Dryviaty Lake
Сяржук і Войцік

Другі бераг Дрывяты


Dryviaty Lake

Dryviaty Lake


Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake
Сяржук пайшоў прабірацца праз забалочаную частку паўвыспы, а я з Войцікам пайшлі назад. Войцік адмаўляецца - выглядвае Сяржука - дзе там твой мужык, можа яго трэба ратаваць з гэтай дрыгвы, а ты хочаш сыходзіць.

Dryviaty Lake
Забалочаная частка паўвыспы 

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake
Бабры

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake
Валун

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake

Dryviaty Lake



0 Comments