Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

 
Кезікі


Праход леднікоў на поўначы Беларусі ў старажытныя часы пакінуў не толькі Браслаўскія азёры, таямнічыя валуны, але яшчэ і ўзгоркі, якія мясцовыя назвалі Кезікаўскімі горамі, па назве аднаго мястэчка - Кезікі.

Дарога на поўнач

Дарога з Браслава да гары Маяк, найвышэйшай кропкі Кезікаўскіх гор ідзе па трасе да Плюсаў, а пасля скасабочвае на тупіковую дарогу, якая ўпіраецца непасрэдна ў Маяк. 
З Браслава большую частку гэтай дарогі мы змаглі ўастопіць, а іншую частку прайшлі праз лес ці ўздоўж возера Струста.


 возера Струста

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы
Войціка мы часам адпускалі: ён пільнаваў, каб ніхто не адставаў

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Берагі ў возера крутыя, у самых маляўнічых кропках былі кропкі прыпынку з альманкамі, сметніцамі і прыбіральнямі. Але там быў такі моны вецер, што піць гарбату ў альтанцы было б не самым добрым рашэннем. Агулам, пейзажы перад вачамі з соснамі на высокіх берагах возера давалі адчуванне містычнасці і таямнічасці. Прыемным бонусам была адсутнасць іншых турыстаў і вандроўнікаў.

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы


Шлях праз тупіковую дарогу


Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Па гэтай дарогі амаль ніхто не ездзіць, ну хіба толькі на гару Маяк ці ў Кезікі, бо далей - возёрны край. Сама дарога, калі паглядзець на мапу, праходзіць азёрнай паўвыспе, на якой перасмык вазёраў Струста і Снуды.
 Ужо на адваротным шляху, мы сустрэлі аўталаўку Еўраопта. 

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Нажаль, у Сеціве не шмат інфармацыі пра непасрэдна самі Кезікаўскія горы, пра іх утварэнне і хто тут калі жыў.  Хіба самую асноўную інфармацыю - тут калісьці жылі латгалы, назвы, хутчэй за ўсё, ад іх.
Дарэчы, уся гэтая тэрыторыя - памежная зона, мы былі з пашпртамі, а ў Войціка яшчэ быў і ветэрынарны пашпарт.

Далягляды на Браслаўскія азёры

На Маяку ўсталявалі нядаўна вежу для даляглядаў - можа метраў 15 вышынёй. З яе сапраўды неверагодныя краявіды адкрываюцца на вазёры. Надвор'е было не з лепшых - пачынаўся дождж, моцны вецер, таму асабліва далёка не пабачылі - але з манокля бачыла касцёльныя вежы аж са Слабодкі

Погляд на возера з гары

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы
Погляд на возера з сярэдзіны вышкі

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы
Погляд на возера з самага верху вежы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Вядома, узяць Войціка на вежу было не самым добрым рашэннем, але альтэрнатыва была пакінуць яго аднаго пад дажджом.

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы


Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы



Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Дарога ў Браслаў

Вярталіся мы гэтай жа дарогай, адзінае, частку больш ажыўлёнай трасы шлі не лесам, а ўздоўж дарогі, спрабавалі стопіць, але няўдала. Нейкі час прабавілі на прапынку каля дачнага пасёлка - збіраліся ўжо чакаць паўгадзіны да аўтобуса - ён ходзіць у працоўныя двойчы на дзень, але нас падабраў хлопец, які вяртаўся з лецішча ў Браслаў.

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы

Браслаўская вандроўка: Кезікаўскія горы


Усяго за дзень мы прайшлі каля 20 кіламетраў, і гэта быў самы першы раз, калі можна было сказаць, што Войцік упахаўся гэтак жа, як і мы.



0 Comments