Мама прапанавала далучыцца да вандроўкі з яе ўніверсітэцкімі калегамі ў Ельню. Шлях пралягаў праз шэраг цікавых мястэчак: Глыбокае, Мёры, а таксама мы захапілі вёску Мілашова. Мясціны цікавыя, куды даўно хацелася (асабліва класна было, калі б яшчэ захапілі Друю, але ані сілаў, ані часу ўжо не было на гэта).
Глыбокае - дужа мілае і прыемнае беларускае мястэчка, там захавалася гістарычная забудова, мясцовыя дбаюць пра гістарычную спадчыну, а ўлады не надта намагаюцца яе руйнаваць.
У Глыбокім адразу кідаюцца ў вочы два барочных касцёлы ў цэнтры. Адзін з іх - сармацкае барока - перароблены цяпер пад праваслаўную царкуву, раней гэта быў цэлы кляштарны комплекс, пра які сведчыць мур, які там-сям усё яшчэ стаіць, руйнуецца. Былы касцёл месціцца на ўзгорку, і калі спускацца ўніз, то абрысы храма нагадваюць карабель. Вельмі вонкава заўважны вандалізм праваслаўных функцыянераў, якія - як заўсёды - лепяць цыбуліны. Спадзяюся, пры маім жыцці ўжо адказным адкруцяць рукі за гэтую ганьбу барока.
|
Хата стаіць на месцы былога кляшторнага комплекса |
Яшчэ цікавостка - каля царквы месціцца будынак міліцыі - ён заўважны, бо відавочна старая забудова, абнесеная плотам з калючым дротам. Гэта былы будынак кляштара, які расійцы пасля здушэння паўстання Каліноўскага і лагічнага пераўтварэння касцёла ў царкву, зрабілі там сваю паліцэйскую ўправу.
|
Міліцыя ў кляшторным будынку |
Іншы касцёл - узор позняга барока - і сёння функцыянуе як касцел. У ім цяпер адбываюцца аднаўленчыя працы, але ўнутр можна трапіць. Асабліва ўражвае алтар - не ведаю наколькі ён старажытны, але велічны ён дакладна.
Таксама недалёка ад плошчы з двума барочнымі касцёламі знаходзяцца Капцёўскія могілкі. На жаль, мы былі там без гіда і мясцовых, таму гісторыі як паўсталі гэтыя могілкі з каплічкай у гонар святога Антонія (Ільінская капліцы), я не ведаю. Мяркую, што першапачаткова гэта кляштарныя пахаванні былі - мур былога клыштара знаходзіцца літаральна праз дарогу ад могілак.
|
Кляштарны мур у Глубокім |
|
Брама былога кляштара |
|
Польскія пахаванні каля кляшторнага мура |
Могілкі цікавыя, што там пахаваныя і польскія жаўнеры, якім у 1920м іх радзіма загадала памерці ў Глыбокім, і мясцовыя праваслаўныя, нават ёсць нямецкае нейкае пахаванне.
|
Ільінская капліца на могілках |
|
Радзіма загадала памерці |
|
Старыя пахаванні на глыбоцкіх могілках |
|
Звярніце ўвагу на розныя арынтацыі пахаванняў |
|
Нямецкае пахаванне
|
Таксама на тых могілках месціцца Калона ў памяць пра Канстытуцыю Рэчы Паспалітай 1791, прыкладна тады ж, калі і прынялі яе. Цяпер на ёй месціцца буслянка. Ну хоць для чаго тая канстытуцыя згадзілася.
|
Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай |
|
Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай |
Вядома, гэта не ўсе цікавосткі горада, але, яны красамоўныя і дэманструюць супярэчлівыя наратывы гэтых мясцін.
|
Старая забудова з брандмаўэрам у Глыбокім |
0 Comments