Нарэшце атрымалася з'ездзіць па-за межы Беластока - і ў мяне, і ў Сяржука. На Рыбалы выбар паў амаль выпадкова.
У Рыбалах (па-польску Ryboły) аж цэлых дзве праваслаўныя царквы (адна каменная ў псеўдарускім стыле, другая - драўляная, абедзьве канца 19 стагоддзя), музей беларускага быта (заснаваны праваслаўным святаром-энтузіястам Рыгорам Сасной) "Бацькаўшчына". Прачытаць гісторыю мястэчка можна
тут. Тыповая падляшская гісторыя.
Нам пашчасціла, што мы бачылі (і нават чулі!) як святар хадзіў па хатам ды спяваў з гаспадарамі калядкі.
Вядома, Рыбалы адрозніваюцца ад звычайнай беларускай вёскі - тут будуюцца новыя сучасныя багатыя хаты, прадуктова-спажывецкая крама нават ёсць. Бачна, што старыя хаты збольшасці дагледжаныя, іх не спяшаюцца абшываць пластыкам. Яшчэ - на тое звярнуў увагу Сяржук - тут ёсць свіраны. Пры чым іх - па-ранейшай логіцы - яны стаяць на канцы сваёй зямлі - на выпадак пажару.
Ну і асноўнае адрозненне ад беларускай вёскі - зямлі ў сялян шмат. За хатай цягнецца доўгі дыванок сваёй зямлі.
|
Драўляная царква на могілках. На могілках надпісы спрэс па-руску |
|
Свіран напрыканцы надзела зямлі |
|
Гаспадарчыя пабудовы |
|
Буслянак у Рабылах шмат |
|
Вясковы крыж тут аж каменны захаваўся |
|
Гэтая частка Рыбалаў ужо парасла пралескам, там было колькі і неразбураных будынкаў |
Войцікафота
|
Таааак, што тут такое? |
|
Вырваўся на волю
|
|
Пані не бачыла маіх авечак? |
Падляшскія далягляды
хззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззззрм5сгвнп
Каментар ад Казіка
|
Амялы амаль на Міншчыне і няма, а тут - вельмі звычайная з'ява |
0 Comments