Ваколіцы Асаўца

 

Калісьці гэтыя мясціны - вакол падляшскага паселішча Асавец - былі полем боя Першай Сусветнай вайны. Узведзеныя яшчэ ў 19 стагоддзі фартэцыі, былі надзейнымі ўмацаваніямі для расійскай царскай арміі, якія штурмавалі нямецкія войскі. Менавіта ў гэтых мясцінах было шырокае выкрастоўванне хімічнай зброі на Усходнем фронце. Тут была ўсходнееўрапейская мясарубка Першай Сусветнай вайны.

Бебжанскі нацыянальны парк


Станцыя Асавец-Крэпасць (польск. Osowiec-Twierdza) знаходзіцца ў гадзіне падарожжа чыгункай на поўнач ад Беластока. Ціхая і нічым не прыкметная станцыя са старым міжваенным вакзалам, дзе ў залі чакання стаіць грубка.


Асавец, вакзал
фота на тэлефон

Асавец, вакзал
фота на тэлефон

 

Гэтыя мясціны яшчэ напрыканцы 19 стагоддзя выкрыстоўваліся расійскімі войскамі для ўзвядзення рознага кшталту ўмацаваній, якія прыдаліся падчас Першай Сусветнай. Мясцовая фартэцыя была важнай стратэгічнай кропкай, якую было важна расійцам утрымаць, а немцам - адпаведна - узяць. Немцы шырока выкрыстоўвалі хімічную зброю - таму можна не сумнявацца - у гэтай зямельцы шмат костак з тых часоў яшчэ. Цяпер гэтая мясцовасць - даліна ракі Бебжы - з'яўляецца нацыянальным паркам. Бебжанскі нацыянальны парк - самы вялікі ў Польшчы. Сапраўдны рай для птушак.

Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк


Бебжанскі нацыянальны парк


У вакольцах Асаўца дагэтуль знаходзіцца вайсковая база - там-сям тэрыторыі абнесены калючымі дротамі і стаяць шыльды пра забарону праходу, бо вайсковая тэрыторыя. Фартэцыя адносіцца да вайсковых структураў і да сёння, і туды самастойна не трапіць - толькі ў складзе экскурсійнай групы. 

Бебжанскі нацыянальны парк

 

Мы паехалі ў пятніцу не з самага ранку, і як вынік: не змаглі ані трапіць на экскурсію ў крэпасць (тэлефанаваць да гадзіны дня) - і гэта яшчэ перад каталіцкімі святамі. І нават не змаглі аплаціць наведванне нацыянальнага парка, бо каса не працавала за гадзіну да яе афіцыйнага закрыцця, а анлайн плацёж не праходзіў з двух відаў аплаты. У выніку, пазахаваўшы скрыншоты, што прынамсі мы спрабавалі аплаціць, мы пайшлі на шпацыр. Дарэчы, калі што, там ёсць некалькі тыпаў аплат: вандроўка па зямлі, па вадзе, і аплата за рыбалку, для іншаземцаў там свой тарыф. Рыбакоў нават у перадсвяточны дзень было шмат.

Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк
Далягляд з аглядальнай вышкі 
Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк
Надпіс ў вайсковай пабудове

Мы прайшлі невялікі кавалачак парку, але досыць цікавы: ад станцыі ўздоўж чыгункі і да іржавелага каркаса старога маста. Там крыху далей за каркас знаходзілася бетонная гаргуліна ад нейкага ўмацавання і аглядальная пляцоўка. Пасля перайшлі дарогу і пайшлі па экасцяжынцы паўз балоты. А пасля, вывернулі на дарогу - уздоўж яе былі насыпы - і не зразумела, ці то акопы Першай Сусветнай вайны, ці то ледавік прайшоўся. Завярнулі на яшчэ адну экасцяжынку, якая ішла ўздоўж Бебжы, і трапілі пад дождж. 

Гэтая экасцяжынка шла паралельна чыгунцы, толькі ўжо ў бок станцыі Асавец. Такім чынам, мы зрабілі невялікае кола.




Бебжанскі нацыянальны парк



Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк



Бебжанскі нацыянальны парк
След ледавіка ці насып часоў Першай Сусветнай вайны?

Бебжанскі нацыянальны парк

Бебжанскі нацыянальны парк


Перадсвяточны дзень гарантаваў адсутнасць людзей - што і здарылася, але і абмежаваў магчымасці - не паглядзелі фартэцыю. Маршрут пракладаў Сяржук. Вырашылі ехаць без Войціка, бо туды не паўсюль можна з сабакамі, а ў лесе - абмежаванне шноркі на 1.5м, што проста здзек з вольналюбівых істот.

Бебжанскі нацыянальны парк

З мінусаў - кляшчы. Праз два дні лік іх знойдзеных на сабе я падваджу да 17. Таксама трэба трымаць на ўвазе, што лепш мець пасведчанне асобы з сабой, і быць гатовымі для праверкі тэлефонаў/камеры, бо грамадзяне Беларусі, самі ўсё разумееце.

Бебжанскі нацыянальны парк
Дзікія гусі

Бебжанскі нацыянальны парк


0 Comments