Польская частка Белавежскай пушчы

 

  Мы з Сяржуком з Беластока ехалі аўтобусам да Гайнаўкі, а з Гайнаўкі стопілі да Белавежскага звярынца пад адкрытым небам. Вырашылі ісці туды па рэкамендацыі кіроўцы, які нас падвозіў. 

 

Белавежская папараць
У Белавежскай пушчы расце так званая каралеўскай папараць, у яе флюарэсцэнтныя спарангіі. Так-так. І расце яна ў глыбіні Белавежскай пушчы. На фота дрэвесная папараць.

 

Па шчырасці, хоць і зроблены гэты звярынец максімальна па-яўрапейскі, з агромністымі вальерамі, усё роўна было адчуванне, што жывёлкі там пакутуюць. Асабліва было шкада ласёў, казуль, зубраў, жубрань... ды ўсіх было шкада. Жывёлкі відавочна нудзіліся. Хіба рысь была досыць шчаслівай коткай, якая вылізвалася,  і дзікі, якія дрыхлі на сонцы, не бянтэжылі сваімі сумнымі вочкамі. Ну і толькі польскія конікі, мясцовая парода коней, праяўлялі відавочную цікаўнасць да лысых малпаў.

 

Польскі конік

 

Асабліва журботна выглядалі жуброні. Гэта гібрыд зубра і хатняга быдла. Самцы фертыльныя, што перашкаджае непасрэднаму развядзенню. Жуброняў спрабавалі выводзіць у ПНР для сельскай гаспадаркі, але справа далёка не пайшла. Гэты белавежскі жубронь - тыгровы, выглядаў ну ўжо надта няшчаснай кароўкай. Мы спачатку ўвогуле прынялі яго за хворага зубра ці цяжарную зубрыху. Жубронь звычайна большы па памерах, чым зубр, таму гэта не абавязкова цяжарная самка.


Жубронь
Жубронь


Пасля вальернага заапарка мы пайшлі пешкі аж да гарадка Белавежы - усяго ў трох кіламетрах ад Беларусі былі. Па дарозе мы бачылі розныя часткі экасцяжак - Żebra Żubra і нешта там пра каралеўскія дубы. 

Экасцежка ў польскай часткі Белавежскай пушчы

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

 

Мы прайшлі праз некалькі вёсачак, пры чым відавочна беларускіх, але ж, на жаль - я гэтага пасля Румыніі ніколі не зразумею, не было беларускай назвы гэтых паселішчаў. Беларуская меншасць у Польшчы сапраўды не вельмі актыўная і не змагаецца за сваю візабіліці, уся самаідэнтыфікацыя сыходзіць у рэлігію.

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка

Месцамі была вельмі дрэнная сувязь Оранжа, часта пераключалася сетка ў роўмінг на родны Вэлком. Эх і ах, можна ўляцець, калі не адключыць забарону на роўмінг.

Таксама па дарозе была аглядальная пляцоўка, вакол якой хадзілі буслы. 

Белавежская пушча, польская частка

 

Назад мы стопілі з Белавежы да Гайнаўкі. У наступны раз дык дакладна варта самім на машыне, і  паспрабаваць запісацца на экскурсію ў адкрытую частку рэліктавага лесу. Ну і я дакладна не буду апранаць сандалі ў лес.

Белавежская пушча, польская частка

Белавежская пушча, польская частка


0 Comments