Крынкі і наваколле

Крынкі - гэта невялікі - па беларускім меркам, аграгарадок - каля самой мяжы з Беларуссю. Гарадок вядомы ў Польшчы, бо праз яго праходзяць еўрапейскія роварныя маршруты.

У падляшскай беларускай культуры месца адзначылася Яновічам і ягоная спадчынай. У іншых колах горад адметны самымі вялікімі ў гэтай часцы Польшчы габрэйскімт могілкамі. Віла Сакратас стаіць, раварыстаў з Сяжуком бачылі багата, габрэйскую спадчыну заўважылі - адноўленую і закінутую.

Горад Крынкі

Горад па-сапраўднаму занядбаны і выглядае дэпрэсіўна. Магчыма, ён быў моцна звязаны з беларускім памежжам, а пакуль межы закрытыя - херэе. Беларускія вайбы адчуваюцца моцна - найперш, праз вялікую колькасць драўлянай пабудовы. Гэта вока чапляе адразу. Але мясцовыя ўлады мала клапоцяцца пра гістарычную драўляную забудову - яна руйнуецца і, падобна, не мае ніякай каштоўнасці для тутэйшых. Стаяць закінутыя дамы, па фундаментам якіх бачна, што гэта пачатак ХХ ст.. Сумнае відовішча.


Krynki

Krynki



Krynki
У горадзе шмат такіх закінутых калодзежаў
 
Krynki



Krynki

Krynki

Г

Krynki

Krynki
Рабіла здымак і думала пра Ракаў

 Праз могілкі да Беларусі 

 За праваслаўнымі могілкамі ў Крынках узвышша, з якога можна паглядзець на лес ужо ў Беларусі. Сяржук звадзіў мяне - усяго якіх там паўтары кіламетры.

Могілкі, дарэчы, старыя, пры гэтым, што дзіўна, там пахаванні розных арыентацый - то на ўсход, то на захад, а на старых каменных помніках кірылічныя надпісы здалёк нагадвалі армянскія літары, што прыходзілася падыходзіць і правяраць - ці дакладна не армянскія.

 
Krynki

Krynki

Беларусь за лесам
Дзе мой край?

Шлях да габрэйскіх могілак

Крынкі былі вялікім і выбітным штэтлам. Не ведаю ці засталася грамада ў самім горадзе, але колькі напамінаў пра мінулае ё. Найперш, гэта самыя вялікія габрэйскія могілкі ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Яны агароджаныя каменным плотам, побач - шыльды з апісаннем. Мы шмат не хадзілі і не фоткалі па цвінтары: па-першае, не былі ўпэўненыя, што там увогуле можна хадзіць турыстам - мы не знайшлі браму, па-другое, тая частка, дзе мы былі, відавочна закінутая - зарасла лесам, зрэдку былі бачныя мацэвы. 

Krynki
За гэтымі склепамі як раз габрэйскія могілкі

Krynki

Krynki

 

 Яшчэ колькі словаў пра габрэйскую спадчыну

У Крынках ёсць сынагога і яшчэ колькі звязаных з габрэйская спадчынай помнікаў - яны адноўленыя і выглядаюць занадта прыстойна для гэтага горада. Але пра бэйт мідраш забыліся, ён стаіць на непараданай вулачцы, з двух яго бакоў - прыватныя дамы з дварамі. Непасрэдна сцены будынка прымыкаюць да двара, дзе ходзяць куркі. Сумна і чамусьці сімвалічна.

 

Krynki

Krynki

Krynki

 

Бонус трэк ад Сяржука 

Сяржук рэдка гаворыць мне загадзя куды мы едзем, часам проста кірунак, таму пра цікавасці я даведваюся ўжо на месцы. Гэтым разам была паездка па брукаванцы ў бок нейкай вёскі, як пазней выявілася - Гарковічы. Каля яе, проста на ўзвышшы ў полі - старыя могілкі. Нібыта гэта халерныя пахаванні 18 стагоддзя. Адметнасць гэтых могілак - каменныя крыжы, якія могуць быць каменнымі бабамі. Тэарэтычна, гэта можа быць так, але ж жывога культу баб там цяпер няма. На старым цвінтары былі заўважныя яшчэ колькі каменных надмагілляў, але ўсё без надпісаў.

Padlašša

Padlašša

Padlašša

Padlašša

Harkovičy

Harkovičy

0 Comments