Абалона Нарвы вясной

 

Абалона Нарвы пад Беластокам

 Як я ўжо пісала, Нараў - падляшская рэчка, якая пачынаецца яшчэ ў Беларусі.

Яе абалона на захад ад Беластока ўтварае цэлую сістэму з розных нараўлянскіх рэчышч. Гэтую абалону ў адным з месцаў зрабілі экатурыстычнай атракцыяй - праклалі кладку для шпацыру паміж двума вёскамі; тыя месцы, дзе тое немагчыма праз разліў лож - зладзілі плыты на ланцугах. Па шляху экасцежкі былі ўсталяваныя назіральныя вежы.

 

Абалона Нарвы пад Беластокам

Абалона Нарвы пад Беластокам

Абалона Нарвы пад Беластокам


Месцы гэтыя багатыя птушкамі. Калі б трапілі туды раней, дык можа можна было пабачыць іх больш, а так - вялізарная колькасць буслоў цягаліся туды-сюды па справам ды чаплі крычалі ў чароце, пралятаючы пасля над галовамі, нібы цыпеліны.

 Чапля над Нарвай


Абалона Нарвы вясной

На тым беразе была вёска Ванева. На заліўных лугах тусаваліся кароўкі, каля драўляных хатак - буслянкі. У касцёле не было Вострабрамскай, але была Чанстахова - надзейная прыкмета таго, што мы ўжо ў старой Кароне, а не Княстве (трымайце лайфхак як вызначаць старую мяжу па касцёлам).
 

Вёска Ванева

Вёска Ванева на Падляшшы

Вёска Ванева на Падляшшы

Вёска Ванева на Падляшшы

Вёска Ванева на Падляшшы

Рэчка Нараў на Падляшшы
Вёска Ванева на Падляшшы

Вёска Ванева на Падляшшы 

 Ужо вяртаючыся да дому ў той самы залаты час, Сяржук у траве на бакавіне дарогі заўважыў фазана. Мы спыніліся і абайшлі ўсё поле, але зрабіць здымак птушкі не атрымалася. Але я зрабіла колькі здымкаў наваколля.

 

Залаты час на Падляшшы

Залаты час на Падляшшы

Залаты час на Падляшшы

Залаты час на Падляшшы


0 Comments