Поўдзень Падляшша адрозніваецца ад поўначы рэгіёну візуальна - менш лясоў, вёскі больш занядбаныя (Варшава бліжэй і высмоктвае людзей), больш узвышшаў (як на Сувальшчыне, але без сасновых лясоў).
Уздоўж дарогі - каменныя алтарыкі з Паннай Марыяй. У ваколіцах Беластока яны, калі і сустракаюцца, то глядзяцца экзотыкай, больш прывычныя - як і ў Беларусі - драўляныя крыжы, ці могуць быць каменныя стэлы, якія ўпрыгожаныя стужкамі. Гэтыя Марыйкі на поўдні Падляшша адзначаюць іншы культурна-гістарычны арэал. Хацелася б сказаць, што гэта месца стыку беларускай, украінскай і польскай культур, калі б не было ўкраінска-польскіх ўзаемных цёрак на працягу ХХ стагоддзя, і як вынік - вынішчэнне прыкмет украінскай культурнай прысутнасці ў Польшчы. Беларуская прысутнасць таксама не жыруе. Ну і шчыра - усё абмяжоўваецца праваслаўнай традыцыі. Для мяне як беларускі з Беларусі гэта сумнае відовішча, для іншых - лакальны каларыт. Магчыма, менавіта таму, калі Войцэх Хас рабіў "Санаторый пад клепсідрай" і спрабаваў аднавіць галіцыйскую атмасферу шульцаўскага тэксту, то здымаў у Драгічыне.
 |
Драўляная забудова ў польскім Драгічыне
|
Больш падрабязную гісторыю Семяцічаў (пол. Siemiatycze) і Драгічына (Drohiczyn) можна пачытаць на Вікіпедыі. Раю прачытаць спачатку беларускую версію, а пасля пераключыцца на польскую, каб прасякнуцца ідэяй перапісвання гісторыі. Гэтая вайна ў навязванні адзіна правільнага наратыву вітае ў паветры ў гэтых мясцінах: няма ўшанавання мясцовых падзей, няма ўшанавання лакальных герояў ці персанажаў, затое шмат - нечакана - помнікаў героям Варшаўскага паўстання, напрыклад, у Драгічыне. Замкавая гара ў Драгічыне, мае помнік усё тым жа героям Варшаўскага паўстання, у той час, як бы да чаго гэта да Замкавай гары ў горадзе, які быў у Турава-Пінскім княстве, а пасля ўзвысіўся як месца каранацыі галіцкага караля... Ну то бок, адчуваеце аднамернасць аднаго канкрэтнага наратыву?
 |
Семяцічы на Першамай перад дзяржаўным святам Канстытуцыі 3га траўня
|
Семяцічы
 |
Праваслаўныя могілкі |
 |
Праваслаўная царква ў Семяцічах |
 |
Касцёл у Семяцічах
|
На сам рэч, гэта манастыр. Барокавы і прыстойны каталіцкі кляштар. А ўнутры яго - напамін пра радзіму.
 |
Фота на тэлефон |
|

 |
Міжваенная забудова ў Семяцічах |
|
|
|
У горадзе ёсць і габрэйская спадчына. У бэйт-мідрашы паліцыяльная школа, а ў сынагозе - асяродак культуры. На ўваходзе - велікоднае яйка. Ну а хулі.

|
Былы бэйт-мідраш. Фота на тэлефон |

|
Будынак былой сынагогі ў Семяцічах |

|
Велікоднае яйка каля былой сынагогі |
Драгічын
Адна з адметнасцяў Драгічына - праз горад працякае Буг.
 |
Манастырскі комплекс здалёк
|
 |
Барокавы касцёл бенедыктанак
|
 |
Драўляная забудова ў Драгічыне
|
 |
Замкавая гара ў Драгічыне. Ніводнай шыльды пра яе мінулае не было, таму чытайце беларускую вікі перад паездкай
|
 |
Праваслаўныя цэрквы па-праваслаўнаму былі зачыненыя
|
 |
Погляд на Буг з Замкавай гары
|
 |
Кафедральны касцёл
|
Пад Кафедральным касцёлам ёсць адкрытая для наведвання крыпта. Яна была нядаўна адноўленая. Выглядае прыстойна - шмат польскіх сцягоў, пахаванне нейкіх герояў Варшаўскага паўстання (?). Праўда, за кутом можна пабачыць несхаваныя чалавечыя косткі. Momento mori, а што вы хацелі.
Па дарозе ў Беласток


 |
Польскія далягляды |
|
 |
Палацык па дарозе ў Беласток |
0 Comments