Падчас адной з вандровак па Падляшшу ў бок Беларусі, Сяржук з бінокля пабачыў нейкае падазрона бэзавае поле.
Для лаванды было ранавата. Мы пад'ехалі да поля і да самага апошняга моманту спадзяваліся, што гэта такі гатунак лаванды - ранні і без моцнага лавандавага паху. Аднак, гэта выявіўся - лубін вузкалісты (Lupinus angustifolius), які адначасова выкрыстоўваецца і як сідэрат, і як корм для быдла.На канцы поля - праз лясную дарогу - былі нават вуллі ў бузіне. Пікнік зладзілі, фоткі зрабілі, захад сонца паглядзелі. Добрая знаходка.
0 Comments