Зімовае Залессе


Так, гэта пра вандровачку не пра тое вясновае Залессе, але пра Агінскае. То бок пра тое, дзе шматпакутны палацык Міхаіла Клеафаса Агінскага - у Смаргонским раёне Гродзенскай вобласці.

 Пашчасціла, што вандровачка была ў амаль плюсавай тэмпературы: я не пакутавала, як звычайна ўзімку, ад холаду, і аўтафокус не спрацоўваў – быў ужо такі прэцэдэнт у нейкія там -10 градусаў.





Залессе – мілая і ўтульная вёсачка, куды хочацца вярнуцца вясной. І летам, і восенню. 





Палац класны, ён мне спадабаўся. Можна, вядома, да**ацца да цэлага шэрагу рэчаў. Сумневы ёсць на конт гістарычнасці пэўных артэфактаў, якія нельга было чапаць, бо «гістарычная каштоўнасць!» ж. Не вельмі зразумела – без экскурсіі тым болей! – што ў доме Агінскага рабіў партрэт Кацярыны ІІ. Шыкоўны куфар 1612 году стаяў у далёкім цёмным закутку, што не кожны заўважыць можа і той закуток, і той куфар.

Агулам вельмі ўсцешаная вынікам шматгадовай рэканструкцыі. Тым болей, што ў Залессе шматкроць былі валанцёрскія летнікі «Замкі Беларусі». І хоць я была ў летніках толькі на рэканструкцыі Нясвіжскага замку, было радасна бачыць вынік працы не адной змены валанцёраў «ЗБ».


Парк невялічкі зусім (у параўнанні з Нясвіжскім), ён не мае акрэсленых межаў, не асабліва і дагледжаны (ці то проста зіма стварае такое ўражанне), але рэльефны.











А яшчэ ў палацы ёсць досыць атмасферная і светлая кавярня. Там акрамя вафляў і так сабе кавы няма не халеры, але пасядзець там прыемна.

0 Comments