Петра, самая вядомая турыстычная кропка не толькі ў Іярданіі, але і ў гэтым рэгіёне. Па наведвальнасці, я бы сказала, што Петра не мае канкурэнтаў сярод нерэлігійнага турызму на Блізкім Усходзе.
Але з гэтым горадам не ўсё так проста.
Пра вестэрнізацыю і Петру
Артыкул пра гісторыю Вікіпедыі раю чытаць
на англійскай мове, у ёй болей фактаў і меней лірычнай містыфікацыі.
Ракму, Аль-Батра і Петра – гэта адна і тая ж лакацыя ў каньёне і гарах пасярод пустыні. Месцазнаходжанне і геапалітычны цымус вельмі зручныя: у гарах можна схавацца ад спякоты, ёсць магчымасць збіраць ваду ў Высокі Сезон, а яшчэ горад быў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў: матнуцца праз Арабійскую пустыню і не завярнуць у каньён на гарбату з шалфеем мог не кожны дазволіць – бо шлях доўгі і цяжкі. А яшчэ ўваход у каньён пачынаўся з вузкага
Сіка, які дазваляў адразу на падыходзе заўважыць і спыніць патэнцыйных ворагаў. Усе гэтыя факты зрабілі лакацыю прывабнай для чалавечых паселішчаў, якіх там было шмат аж да самага неаліту. Самымі вядомымі можна назваць Ракму, Аль-Батру і Петру, якія неадукаваны, узрошчаны на фільмах пра Індыяна Джонса, заходні турыст абагульнена назаве Петрай абы не замарочвацца.
|
На заднім фоне набацейскія грабніцы, на пярэднім - рымская каланада |
Карацей, горад мае шмат гістарычных наслаенняў і да апошніх часоў у ім жылі – бедуіны з козачкамі. Бедуінаў выселілі аж на пачатку 80-х гадоў. Выселілі ў бліжэйшае мястэчка Вадзі Муса. Каб занесці горад у склад Спіса ЮНЕСКА. З аднаго боку, гэта нібыта захоўвае горад, з іншага - прыпыніла натуральнае жыццё чалавека ў старым правераным, а, галоўнае, зручным месцы, пасярод не самай лагоднай мясцовасці.
|
Па дарозе ў Петру |
|
Як Эльх-Хазна, але не зусім |
|
Гэтыя цісніны ўражваюць больш за Эль-Хазну |
|
Для тых, каму цяжка прапануюць эксплуатаваць жывёл. Нават каралева Ранія абуралася дзікім стаўленнем да жывёл у Петры. |
|
Праца на турыстах |
Петра, парады і ўсякія важныя факты
|
Сік, знакамітая цісніна перад уваходам у Петру |
- Лепш за ўсё набыць Jordan Pass (100 баксаў) і ўваход вольны.
|
Як Эль-Хазна без людзей выглядае, вы можаце паглядзець у гугле, а на гэтым здымку - рэчаіснасць. Верблюды, вослікі і коні смярдзяць, але там ёсць вай-фай |
- Ад Амана кіламетраў 250. Можна загадзя забраніраваць аўтобус ан-лайн – ключавыя словы - загадзя і ан-лайн. У якасці альтэрнатывы можаце ісці нашым шляхам: local bus from South Bus Station to Wadi Musa. Ён ходзіць часта і на яго лёгка папасці, бо стаіць ён пакуль не назбіраецца дастаткова людзей. Будзеце ехаць і марыць пра кандыцыянер.
- Пра таксоўку прытча: амаль чатыры гадзіны мы трэсліся ў аўтобусе з Амана. Калі прыехалі ў Вадзі Мусу, то ўсё, што я хацела – душ і ложак. Мы не змаглі знайсці наш гатэль на офлайн мапе з-за спецыфічнай транслітарацыі, і я ўпала ў жах: мне – стомленай, з заплечнікам – колькі яшчэ прыйдзецца хадзіць па мясцовым стромкім рэльефам у пошуках гатэля? Таксоўка з'явілася як толькі я падумала пра тое. Сяржук сказаў – ну тады сядаем. Кіроўца ні слова не ведаў на англійскай, а мы на арабскай хіба толькі шукран і салам. Дзе наш гатэль кіроўца таксама не ведаў... Праз хвілін сем і 350 м за 5 JOD (7 $) мы апынуліся ля гатэля. Мараль у кожнага свая.
У якасці пакутаў сумлення на наступны дзень я пагадзілася ісці ў Петру з заплечнікам кіламетры два ці можа меней. Але тое было дробязь - у Петры я нахадзілася з горачкі на горачку на дзесяць. А мо і болей.
- Ваду бярыце з сабой. Шмат вады, бо кошты там на ваду охохохо. А халодная вада – бізнес. Фінікі таксама бярыце.
|
Вослік сам па сабе ідзе ў гору з вадой - да гаспадара. Вада на продаж |
- Бедуіны гандлююць драбязой па ўсёй Петры. Кошты розныя, тавар адзін. Гандлюйцеся!
- У Петры прыйдзецца шмат хадзіць. Калі захочаце дабрацца да Манастыра (
Аль Дэір), то рыхтуйцеся – шлях цяжкі хвілін у сорак уверх па стромкім лесвіцам, дзе цень хіба што пад гандлёвымі тэнтамі бедуінаў. Калі б не кінула паліць, то не дабралася, зуб даю.
|
Магчыма менавіта так руіны і склаліся пасля знакамітага землятрусу 363 году |
|
Гэта былы музей, цяпер там проста добрая пляцоўка агляду |
|
І такіх лесвіц хвліні на сорак да Манастыра |
|
Жысучая расліннасць |
|
Часам так стамляешся, што забываеш азірацца |
|
Дрыжыкі бяруць ад таго, колькі тут усяго было. І што мо да апошняга часу тут напраўду жылі людзі як і тысячагоддзі таму |
- У Петры, на самай высокай кропцы, ля Бізантыйскага Манастыра, я ўпала. Рабіла сэлфі для мама і спатыкнулася. Увогуле, мне пашчасціла, бо магла і з абрыву ўніз, але абышлася малой крывёю і парванымі штанамі прама вось на тым месцы, якое я бы не хацела дэманстраваць ані ў Беларусі, а ні ў Іярданіі. Першы час захіналася ў шалік, але шалік спаўзаў, перашкаджаў спускацца па шматлікім лесвіцам; давялося набываць зялёныя шаравары з вярблюдамі ў бедуінкі – дынараў шэсць мо каштавалі – залатыя шаравары, хоць я і змагла скінуць кошт амаль удвая.
|
Плюс Манастыра ў тым, што туды даходзяць не ўсе |
|
Я вось чамусьці ўзгадвала пра Якава, які жыў у выгнанні, але ў мяне з біблійнай геаграфіяй усё дрэнна, проста Томас Ман |
|
Лянівыя турысты на восліках. Шоб на іх таксама так каталіся ў спякоту |
|
Калі глядзіш з вышыні, становіцца відавочным, чаму ў Торы гэтую землю называлі Эдомскай - чырвонай. Тэнты - бедуінскі гандль |
|
Манастыр, унутыры, здаецца, нічога і няма, проста пакойчык невялікі. Манастыр уразіў больш за Эль-Хазну, скарбніцу на ўваходзе, якая на сам рэч грабніца. |
|
Перад тым самым ракавым сэлфі |
|
Статак козачак хаваецца ў цяні. Амаль насупраць Манастыра. |
- Амаль упершыню пабачыла там бедуінак. Немаладыя жанчыны, магчыма і не самыя багатыя, сядзяць, паляць і гандлююць. Я не наважылася папрасіць іх дазволу, каб сфатаграфаваць.
- Жывёл – асабліва вослікаў, але і коней, мулаў і вярблюдаў – выкарыстоўваюць для перавозкі турыстаў за пэўны кошт. Гэта выглядае жахліва і настолькі негуманна, што я бы прымушала турыстам посціць у сваіх сацсетках фоты на бездапаможных восліках. Была такая карціна: поўны чувак 100+кг уздзібурыўся на восліка, гаспадар жывёлы – хлопчык гадоў дзесяці – біў восліка ззаду, каб той плёўся па стромістай есвіцы ўверх. Герой, ёпта, на восліку, у Петру едзе, ага.
|
Вярблюд не заслужыў быць дэкарацыяй |
|
На белым восліку ў Петру: гаспадар і вослікі |
|
Стомленая няшчасная жывёла |
|
Сумны і абыяавы да жыцця вослік на ўваходзн ў Петру. Нават не пад дрэвам. |
- Пра тое, што некаторыя бедуіны мараць пра багатую жонку я ўжо пісала
ў мінулым артыкуле. У якасці перасцярогі вось яшчэ
лінк на Інстаграм, каб вы зразумелі маштаб. Дарэчы, як толькі ў сваім інстаграме я праставіла #petra, мне пачаў пісаць неякі чуві з недвухсэнсоўнасцямі. Неяк вось ужо не падаецца тое супадзеннем.
- На ўваходзе - музей – не самы горшы і бясплатны. І там ёсць кандыцыянер - самае то пасля Петры.
|
Петра значна большая за Эль-Хазну. Хадзіце сваімі нагамі. Рыхтуйцеся і кідайце паліць |
Пра Вадзі Мусу
|
Па дарозе з Вадзі Муса ў Петру |
|
Вадзі - гэта даліна па-арабску. Увесну тут паўнаводныя рэкі, якія падпітваюць мясцовасць |
|
Тыповая вулачка ў Вадзі Мусе |
|
Камянюкі і дрэвы |
Вадзі Муса – паселішча бедуінаў каля Петры. Звычайна ўсе турысты там спыняюцца. Муса – гэта, калі што пра Майсея, які нібыта там жыў. А яшчэ дзесьці побач ёсць так пахаванне Агарона – брата Майсея, які быў прабацькам усіх коэнаў, і нават таго самага, што Леанард.
Джабаль Гарун – гэта, на хвіліначку, месца важнае для двух рэлігій - юдаізму і ісламу, да габрэйскіх пілігрымаў ставяцца нармальна, але ім забаронена маліцца. Чаму, мяркую, не трэба дадаткова тлумачыць. Але
інцыдэнты адбываюцца часта. На жаль, яны толькі ўзмацняюць стаўленне да ізраільцян як да каланістаў ціпа туркаў і брытанцаў, якія яшчэ і прыніжаюць мясцовы наратыў і займаюцца бясконцай культурнай апрапрыяцыяй.
У якасці опцыі ў наваколлі ёсць яшчэ
рэшткі неалітычнага паселішча і так званая
Маленькая Петра.
У вышэй згаданыя месцы мы нават не спрабавалі трапіць, бо былі абмежаваныя ў часе. Але па пагоркам вакол вёскі прагуляліся. Я ўпершыню пабачыла гранат на дрэве!
|
Хіба не цуд! |
Захапляльны быў захад сонца: мы залезлі на пагорак за горадам і слухалі муэдзінаў, якія спявалі ў рассінхроне з кожнага мінарэта. Містычнае адчуванне.
|
З падобнай расліны і пачалася наша, чалавечая, гісторыя |
|
Тэлефоннае фота: прыцемкі ў Вадзі Мусе |
0 Comments