Пасярод вазёр з балцкімі назвамі стаіць горад з раптоўна славянскай назвай - Браслаў. Гісторыя з яго з'яўленнем зацягнутая легендамі і археалагічнымі раскопкамі.
Пра гісторыю гэтага горада можна прачытаць на Вікі, ёсць таксама асобны артыкул пра незвычайны для сучаснай беларускай геральдыкі герб Браслава - "масонскае вока".Замчышча
Горад стаіць на беразе двух вазёраў - вялікага возера Дрывяты і возера меньшым памерам - Навяты. У перасмыку гэтых вазёр - колькі ўзвышчаў. На самым велічным калісьці і было Замчышча. Зараз там пару драўляныя істуканы для ілюстрацыі душараздзіраюшчай гісторыі, альтанкі, лаўкі і інфармацыйныя стэнды.Далягляд на возера Дрывяты з Замчышча |
Замчышча |
Касцёльная гара
На ўзвышчы паменей стаіць Браслаўскі касцёл - касцёл Панны Марыі, дзе захоўваецца дужа вядомы вобраз. Я ўжо было дамовілася з Сяржуком, што ён патусіць з Войцікам дзе-небудзь, а я паўтыкаю на неараманскі касцёл.
Каля касцёла ёсць нейкая дужа мажорная альтанка ў выглядзе карабля. Увогуле вобразы караблёў і колы (ад возаў і аўтамабіляў) - тут мясцовыя фетышы.
Але касцёл быў зачынены, а каля яго была статуя Францыска Азіскага з кветкамі, таму мы з Сяржуком вырашылі, што шпацырык з Войцікам па касцёльнаму дворыку не будзе будзе нікога абражаць. Далягляды з касцёльнага пагорку негорш за далягляды з Замчышча.
Погляд на Замчышча |
Аздабленне касцёльных сценаў |
Царква
На пагорку ніжэй за Касцёльны знаходзіцца праваслаўная царква.
Браслаўская царква, далягляд з Касцёльнай гары |
Дарэчы, у горадзе ёсць яшчэ стараверскі храм, яго мы можа і праходзілі, але не бачылі.
Габрэйская вуліца
Доўгая выліца, якая ідзе каля Замкавай гары - гістарычная. Зараз яна называецца Ленінскай, але мясцовыя называюць яе Габрэйскай. Большая частка дамоў на ёй - старая габрэйская забудова.
Габрэяў у горадзе няма, хіба могілкі, адна - ахвяраў Браслаўскага гета, мы праходзілі іх на выездзе з горада ў бок Кезікаўскіх гор, а другія - старыя гістарычныя.
Звярніце ўвагу на цягляныя брандмауэры старых габрэйскіх дамоў, якія абаранялі хаты ад пажараў.
Яшчэ цікавосткі
Забудова ў Замкавай гары |
Забудова ў возера Навята |
0 Comments