Першы пост у гэтым годзе быў пра вандровачку ў зімовае
Залессе з палацыкам Агінскіх; другі ж будзе таксама пра Залессе, але ўжо вясновае і з тэмпературай месцамі аж + 16 на сонцы.
Амаль увесь год – добрую палову зімы – дык дакладна чакала, ну калі ж здарыцца Гуканне вясны ў Залессе, бо
леташняе было ў самае маё сэрцанька.
Найперш, гэта адзіны раз у год, калі мне здараецца пець уголас (хто мяне ведае асабіста, той ведае пра мае асаблівыя асаблівасці); па-другое, Залессе проста касмічнае само па сабе, а калі жывеш у рэжыме «як дажыць і перажыць дэд-лайн», то любой выезд за межы Менску падаецца ледзь не ўцёкамі ад штодзённых справаў і адказнасці (якая ў маім выпадку мае яшчэ хваравітае адценне гіперадказнасці). Карацей, уцёкі ў Залессе прайшлі паспяхова.
 |
Лес |
 |
Сяржук наперадзе |
 |
Дрэва з амялой і шпакоўняй ля хатак. Птушка на варце |
 |
Балот у Залессі шмат |
 |
Плот |
 |
Баба Маня - адзіная з карэнных жыхароў вёскі Залессе засталася |
Буду намагацца ў бліжэйшы час скончыць апрацоўку фота з балотных шпацыраў ды фотапалявання на кугаўку.
 |
Раніца ў савіным Залессі |
0 Comments