Першая частка вандроўкі - тут, другая - тут. Трэцяя частка ахоплівае вандроўку да самае беларуска-латыскае памежжа: горад Мёры, вадаспад на Вяце і вёску Мілашова.
Мёры
У Мёрах пабачылі мы не шмат ды ё сілаў асабліва хадзіць не было, бо былі змораныя моцнай спякотай.
Рынак |
Вадаспад на Вяце
Параноікам падрыхтавацца.
Вадаспад находзіцца ў самай непасрэднай мяжы з Латвіяй. І гэта значыць, што... не варта верыць мапам і джыпіэсам - ніякай дакладнасці. Таксама варта памятаць, што мясцовыя супрацоўнічаюць з памежнікамі, і вельмі верагодна, што, калі вы заблукалі, раптам з'явяцца гэтак жа раптоўна заблукаўшыя ў гэтым самым месцы на мясцовых нумарах з пытаннечкамі, і будуць блукаць побач з вамі, пакуль вы не знойдзіце непасрэдны аб'ект пошукаў. Гэта ненавязліва досыць, але бянтэжыць самім фактам.
Прачытаць пра вадаспад можна тут. Ад сябе зазначу, што людзей там у суботу ўвечеры шмат. Вельмі шмат, што нават і не хочацца фатаграфаваць. З добрага - ёсць прыбіральня, сметніца ды альтанка. А вада па колеру на квас.
Вёска Мілашова
Шок-кантэнт |
Каля старога касцёла |
0 Comments